Планаванне
работы дзіцячага аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем дзяцей “Планета дзяцінства”
на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Ананіцкая сярэдняя школа” з 03.06.2024 па 19.06.2024
Профіль лагера: спартыўна-аздараўленчае, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне.
Мэта: стварэнне аптымальных умоў, якія забяспечаць паўнавартасны адпачынак дзяцей, іх аздараўленне, творчае развіццё падчас летніх канікул.
Задачы:
- стварыць ўмовы для фарміравання здаровага ладу жыцця;
- садзейнічаць фарміраванню пачуцця патрыятызму, любові да Радзімы, да праявы актыўнай жыццёвай пазіцыі;
- фарміраваць патрыятычныя каштоўнасці, погляды і перакананні, выхаванне павагі да культурнага і гістарычнага мінулага Беларусі, да традыцый роднага краю;
- ажыццяўляць працэс сацыялізацыі асобы дзіцяці;
- развівіваць арганізатарскія і лідэрскія якасці, адказнасць;
- уцягваць ў цікавую і грамадска-карысную дзейнасць;
- развіваць практычныя навыкі ў напрамку бяспекі жыццядзейнасці;
- садзейнічаць развіццю ўсебакова развітой асобы.
Начальнік лагера: Ладыка Святлана Аляксандраўна, кантактны тэлефон +375 17 139-51-54
Змена: “Адпачынак са знакам якасці”, прысвечана Году якасці.
Дэвіз змены: “Зрабі лепш, даведайся больш, жыві ярчэй!”
Тэрмін работы лагера: 03.06.2024 – 19.06.2024.
Чаканыя вынікі:
Для дзяцей: набыццё навыку здаровага ладу жыцця; развіццё творчага патэнцыялу праз працоўную дзейнасць; усведамленне сваёй грамадзянскай адказнасці перад сваёй краінай, яе гісторыяй; атрыманне практычнага вопыту творчай, даследчай, бяспечнай дзейнасці, папаўненне сваіх ведаў; атрыманне вопыту міжасобаснага ўзаемадзеяння дзіцяці і дарослага, дзіцяці сярод сваіх аднагодкаў.
РАСПАРАДАК ДНЯ
Сустрэча дзяцей “Аздараўленчы лагер “Планета дзяцінства” адчыняецца!” |
08.00 - 08.45 |
Зарадка “Хутчэй, дружа, уставай, на зарадку выбягай!” |
08.45 - 09.00 |
Ранішняя лінейка “Што нас чакае цікавага” |
09.00 - 09.15 |
Сняданак “Прыемнага апетыту” |
09.15 - 09.45 |
Хвілінка здароўя “Быць здаровым – гэта модна” |
09.45 - 10.00 |
Культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы “Стварай!Фантазіруй! Спрабуй!” |
10.00 - 12.00 |
Гульні на свежым паветры “У здаровым целе – здаровы дух” |
12.00 - 13.00 |
Абед “Бяры лыжку, бяры хлеб і садзіся за абед” |
13.00 - 13.30 |
Дзённы адпачынак “Трэба адпачыць, дружа!” Інтэлектуальныя мерапрыемствы (для тых, хто не адпачывае) |
13.30 - 15.00 |
Настольныя гульні “Гуляй і перамагай!” |
15.00 - 15.30 |
Падвячорак “Прыемнага апетыту” |
15.30 - 15.50 |
Хвілінка бяспекі “Трэба жыць бяспечна” |
15.50 - 16.00 |
Адыход дадому |
16.00 |