Детский лагерь "Планета детства". Отчет за 11.06.2024

11.06.2024. Дзень 8.
Тэма дня: "Дзень роднага краю"
Дэвіз дня: "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!"

      11 чэрвеня ў ДАЛ «Планет дзяцінства» — Дзень роднага краю. Выхаванцы лагера наведалі пажарную аварыйна-выратавальную часць г. Мар'іна Горка.

     Падчас экскурсіі дзеці даведаліся, з якімі надзвычайнымі сітуацыямі сутыкаюцца выратавальнікі і як важна выконваць правілы бяспечных паводзін. Далей выхаванцы наведалі выставу "Скульптуры прыроды" ў Мастацкай галерэі г. Мар'іна Горка. Калекцыя прадстаўлена незвычайнымі і дзіўнымі экспанатамі.

     Конкурс фотаздымкаў “Прыгожае вакол нас” дапамог праявіць творчыя здольнасці, а прагулка на свежым паветры нагадала выхаванцам пра прыгажосць роднага краю.

поделиться в: