Детский лагерь "Планета детства". Отчет за 15.06.2024

15.06.2024. Дзень 12.
Тэма дня: "Дзень памяці"
Дэвіз дня: "Ніхто не забыты, нішто — не забыта!"

      Выхаванцы прынялі ўдзел у ваенна-патрыятычным мерапрыемстве “Вучымся ў герояў Айчыну берагчы”, наведалі школьную выставу “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.

     Далей дзяцей чакала працоўная акцыя “Абеліск” і мітынг Памяці каля помніка землякам, якія загінулі ў гады вайны ў в. Слабада.

      Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць салдат, ўсклалі кветкі, выказалі павагу і падзяку за мірнае неба.

поделиться в: