08.06.2024. Дзень 6.
Тэма дня: "Дзень беларускіх гульняў"
Дэвіз дня: "У гульні гуляй, але пра навуку не забывай!"
8 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Планета дзяцінства" Ананіцкай сярэдняй школы прайшоў Дзень беларускіх гульняў.
Гульнявая пляцоўка «Кола беларускіх гульняў» аб'яднала і захапіла выхаванцаў жаданнем перамагчы! Дзеці з задавальненнем гулялі ў знаёмыя беларускія рухомыя гульні: «Прэла-гарэла», «Паляўнічы і качкі», «Лясь-Лясь, уцякай», «Лянок».
Мерапрыемства «Мы – разам. Рэкорды лагера «Планета дзяцінства»» дапамагло ўбачыць як шмат у нашым лагеры спартыўных хлопчыкаў і дзяўчынак. Каманды-ўдзельнікі з усіх сіл імкнуліся прыйсці да фінішу першымі! Як вынік - добры настрой і пазітыўныя эмоцыi!