04.06.2024. Дзень 2.
Тэма дня: "Дзень сяброўства"
Дэвіз дня: "Сяброўства даражэй за золата!"
Другі дзень пачаўся з зарадкі «Энергаджайзер». Хвілінка здароўя дапамагла выхаванцам даведацца аб прафілактыцы вірусных захворванняў.
Для дзяцей арганізаваны паказ фільма “Время вернуться!”.
Стаць эрудытам у пытаннях сяброўства дапамагла віктарына “Правілы этыкету і сяброўства”. Міні-футбол з сябрамі і карагод рухомых гульняў дазволілі дзецям праявіць свае спартыўныя таленты.
Па завяршэнні дня праведзена хвілінка бяспекі “Правілы бяспечных паводзін на вадзе”.