Традыцыйна вучням, якія дасягнулі 14 гадовага ўзросту, ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаецца падарункавае выданне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Я - грамадзянін Беларусі".
Гэтая маляўнічая ілюстраваная кніга змяшчае максімальна поўную інфармацыю аб структуры дзяржавы і найважнейшых галінах грамадскага і культурнага жыцця Беларусі.
Для маладога чалавека чатырнаццацігадовы ўзрост - час станаўлення ўласнага "Я", пошуку жыццёвых арыенціраў, выбару актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Вельмі важна выразна ўяўляць, у якой краіне ты жывеш, якімі правамі валодаеш, якія законы павінен шанаваць, якія ідэалы і каштоўнасці свята берагчы. Вучні з нецярпеннем распакоўваюць і глядзяць, што ж унутры гэтай кнігі.