07.06.2024. Дзень 5.
Тэма дня: "Дзень роднай прыроды"
Дэвіз дня: "Мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе не маю сілы!"
Пяты дзень у ДАЛ «Планета дзяцінства» пачаўся з зарадкі “Будзь здаровым! Будзь моцным!”.
На хвілінцы здароўя дзеці даведаліся аб асноўных сакрэтах здаровага ладу жыцця. Экалагічная гульня “Беражыце прыроду, сябры” выклікала ў дзяцей цікавасць да прыроды, жывёл "Чырвонай кнігі" і экалогіі.
Далей з выхаванцамі праведзена гульня-гутарка “Правілы паводзін на прыродзе”. Па легендзе гульні ў госці да выхаванцаў завітаў Турыст, які парушаў правілы паводзін на прыродзе. Дзеці навучылі яго берагчы прыроду праз наступныя конкурсы: "Загадкі аб прыродзе", "Хто хутчэй збярэ смецце", "Які, якая" (па карцінках), "Збяры карцінку". Мерапрыемства прайшло займальна и пазнавальна.
Па завяршэнні дня выхаванцам нагадалі аб правілах бяспечных паводзін з незнаёмымі людзьмі.