Вучэбныя праграмы па вучэбным прадмеце «Біялогія»

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Біялогія» для VI клаcа

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Біялогія»
для VI клаcа ўстаноў адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання

УВОДЗІНЫ (1 гадзіна)

     Паняцце пра жывую і нежывую прыроду. З’явы прыроды. Біялогія – навука пра жывую прыроду. Асноўныя раздзелы біялогіі. Значэнне біялогіі.
     Вучні павінны:
     мець уяўленне пра:
- паняцце «біялогія» як навуку пра жывую прыроду;
- з’явы прыроды;
     умець:
- тлумачыць, што вывучае біялогія;
- адрозніваць фізічныя, хімічныя, астранамічныя, геаграфічныя і біялагічныя з’явы;
- прыводзіць прыклады біялагічных з’яў;
- характарызаваць значэнне біялогіі ў жыцці чалавека;
- разумець сэнс тэрмінаў і паняццяў: біялогія, з’явы прыроды.

ЖЫВАЯ ПРЫРОДА І МЕТАДЫ ЯЕ ВЫВУЧЭННЯ (5 гадзін)

     Жывая прырода. Жывыя арганізмы. Адрозненне жывых арганізмаў ад цел нежывой прыроды (клетачная будова, харчаванне, дыханне, выдзяленне, рост, развіццё, размнажэнне, раздражняльнасць).
Метады вывучэння жывой прыроды. Назіранне і біялагічны дослед – найважнейшыя метады вывучэння прыроды. Павелічальныя прыборы. Лупа. Мікраскоп. Мікрапрэпараты.

     Вучні павінны:
     ведаць:
- асноўныя прыкметы жывых арганізмаў;
- асноўныя метады вывучэння жывой прыроды;
- будову лупы і светлавога мікраскопа;
- правілы работы з лупай і мікраскопам;
- лабараторнае абсталяванне і паслядоўнасць дзеянняў пры падрыхтоўцы найпрасцейшых прэпаратаў;
     умець:
- адрозніваць жывыя арганізмы ад цел нежывой прыроды;
- абыходзіцца з лабараторным абсталяваннем;
- рыхтаваць найпрасцейшыя прэпараты;
- працаваць з лупай і светлавым мікраскопам;
- выконваць правілы паводзін і працы з прыборамі і прыладамі ў кабінеце біялогіі:
- праводзіць назіранні за жывымі арганізмамі;
- знаходзіць дадатковую інфармацыю па тэме вучэбных заняткаў у розных крыніцах і рабіць кароткія паведамленні;
- тлумачыць значэнне біялагічных ведаў у паўсядзённым жыцці;
- разумець сэнс тэрмінаў і паняццяў: харчаванне, дыханне, выдзяленне, рост, развіццё, размнажэнне, раздражняльнасць, назіранне, біялагічны дослед, лупа, мікраскоп, мікрапрэпарат.

КЛЕТАЧНАЯ БУДОВА ЖЫВЫХ АРГАНІЗМАЎ (5 гадзін)

     Клетачная будова жывых арганізмаў. Адкрыццё клеткі Р. Гукам.
Будова расліннай і жывёльнай клетак. Разнастайнасць клетак. Унутраная будова клетак (цытаплазматычная мембрана, цытаплазма, ядро). Адметныя рысы будовы раслінных клетак (наяўнасць абалонкі, пластыдаў, вакуолей з клетачным сокам). Сувязь асаблівасцей будовы клетак з ладам жыцця раслін і жывёл. Паняцце пра аўтатрофы і гетэратрофы.
     Жыццядзейнасць клетак. Жыўленне клетак, паступленне рэчываў у клетку. Клетачнае дыханне. Выдзяленне. Паняцце пра абмен рэчываў.
     Размнажэнне і рост клетак. Паняцце пра размнажэнне клетак.
     Дзяленне клетак. Вынік дзялення. Рост клетак.
     Вучні павінны:
     мець уяўленне пра:
- клетачную будову жывых арганізмаў;
- разнастайнасць формы клетак;
- харчаванне, клетачнае дыханне і выдзяленне;
- абмен рэчываў у клетцы;
размнажэнне клетак і паслядоўнасць падзей пры дзяленні клеткі;
     ведаць:
- асноўныя структуры расліннай і жывёльнай клетак і іх функцыі;
- асноўныя арганоіды (пластыды і вакуолі) клеткі і іх функцыі;
     умець:
- называць асноўныя структурныя кампаненты клеткі і іх функцыі;
- распазнаваць і паказваць на табліцах асноўныя структурныя кампаненты клеткі;
- называць асноўныя рысы падабенства і адрозненні ў будове расліннай і жывёльнай клетак;
- падрыхтоўваць мікрапрэпараты, разглядаць іх пад мікраскопам і рабіць вывады пра асаблівасці будовы клеткі аб’екта, які вывучаецца;
- распазнаваць на мікрапрэпаратах вывучаных аб’ектаў асноўныя структурныя кампаненты клеткі;
- карыстацца інструкцыяй пры выкананні практычных работ, падручнікам і дадатковай літаратурай;
- знаходзіць дадатковую інфармацыю па тэме вучэбных заняткаў у розных крыніцах і на яе падставе рабіць кароткія паведамленні;
     разумець сэнс тэрмінаў і паняццяў: клетка, цытаплазматычная мембрана, цытаплазма, арганоіды, пластыды, вакуолі, ядро, храмасома, аўтатрофы, гетэратрофы, жыўленне клетак, клетачнае дыханне, выдзяленне, абмен рэчываў, дзяленне.

РАЗНАСТАЙНАСЦЬ ЖЫВЫХ АРГАНІЗМАЎ (10 гадзін)

     Разнастайнасць жывых арганізмаў. Паняцце пра царствы жывых арганізмаў: Бактэрыі, Пратысты, Грыбы, Расліны, Жывёлы.
     Бактэрыі. Форма бактэрыяльных клетак. Распаўсюджванне бактэрый. Будова бактэрый. Жыўленне бактэрый. Роля бактэрый у прыродзе і жыцці чалавека. Хваробатворныя бактэрыі. Паняцце пра паразітаў і інфекцыйныя хваробы.
     Пратысты. Распаўсюджванне і асаблівасці будовы пратыстаў на прыкладзе амёбы, хларэлы, эўглены зялёнай і спірагіры. Роля пратыстаў у прыродзе і жыцці чалавека.
     Грыбы. Распаўсюджванне грыбоў. Паняцце пра шапачкавыя і плесневыя грыбы. Будова грыбоў. Жыўленне грыбоў. Ядомыя і ядавітыя грыбы. Дрожджы і плесневыя грыбы. Роля грыбоў у прыродзе.
     Расліны. Будова, разнастайнасць і распаўсюджванне раслін. Асноўныя групы раслін (паняцце пра імхі, папараці, хвашчы, дзеразу, хвойныя і кветкавыя расліны). Фотасінтэз – спосаб жыўлення раслін.
Значэнне раслін у прыродзе і жыцці чалавека.
     Жывёлы. Адметныя прыкметы жывёл. Паняцце пра раслінаедных, драпежных, або драпежнікаў, усёедных жывёл і жывёл-паразітаў. Перамяшчэнне жывёл. Разнастайнасць жывёл. Паняцце пра пазваночных і беспазваночных жывёл. Асноўныя групы жывёл. Роля жывёл у прыродзе. Дзікія і свойскія жывёлы. Значэнне жывёл у жыцці чалавека.

     Вучні павінны:
     мець уяўленне пра:
- разнастайнасць жывых арганізмаў;
- асноўныя групы раслін і жывёл;
- раслінаедных, драпежных жывёл, арганізмы-паразіты;
     ведаць:
- асноўныя прыкметы прадстаўнікоў царстваў жывой прыроды;
- асноўныя віды культурных раслін і свойскіх жывёл;
- асноўныя ядомыя і ядавітыя грыбы;
     умець:
- праводзіць найпрасцейшую класіфікацыю жывых арганізмаў па асобных царствах;
- вызначаць прыналежнасць біялагічных аб’ектаў да аднаго з царстваў жывой прыроды;
- усталёўваць рысы падабенства і адрозненні ў прадстаўнікоў розных царстваў;
- адрозніваць вывучаныя аб’екты ў прыродзе, на табліцах;
- выкарыстоўваць дадатковыя крыніцы інфармацыі і самастойна рыхтаваць вусныя паведамленні на 2–3 мінуты;
- тлумачыць ролю прадстаўнікоў царстваў жывой прыроды ў жыцці чалавека;
- разумець сэнс тэрмінаў і паняццяў: бактэрыі, паразіты, пратысты, грыбы, шапачкавыя грыбы, плесневыя грыбы, дрожджы, расліны, ліст, сцябло, корань, імхі, папараці, хвашчы, дзераза, хвойныя расліны, кветкавыя расліны, фотасінтэз, жывёлы, раслінаедныя жывёлы, драпежныя жывёлы, або драпежнікі, жывёлы-паразіты, пазваночныя жывёлы, беспазваночныя жывёлы, кішачнаполасцевыя, чарвякі, малюскі, членістаногія, ракападобныя, павукападобныя, насякомыя, земнаводныя, паўзуны, птушкі, млекакормячыя, або звяры, дзікія жывёлы, свойскія жывёлы.

РАЗМНАЖЭННЕ АРГАНІЗМАЎ (2 гадзіны)

     Паняцце пра размнажэнне арганізмаў і яго значэнне. Спосабы размнажэння. Бясполае размнажэнне (дзяленне клеткі, утварэнне спор, часткамі цела – вегетатыўнае размнажэнне, пачкаванне).
     Палавое размнажэнне. Паняцце пра палавыя клеткі. Апладненне: вонкавае і ўнутранае.

    Вучні павінны:
    мець уяўленне пра:
- працягласць жыцця жывых арганізмаў і іх размнажэнне;
- асноўныя спосабы размнажэння;
- жаночыя і мужчынскія палавыя клеткі, вонкавае і ўнутранае апладненне, зіготу, развіццё арганізмаў;
- значэнне размнажэння арганізмаў у прыродзе;
     ведаць:
- асноўныя віды бясполага размнажэння;
- адрозненні паміж бясполым і палавым размнажэннем;
     умець:
- прыводзіць прыклады вегетатыўнага размнажэння раслін;
- праводзіць размнажэнне раслін чаранкамі;
- валодаць навыкамі вегетатыўнага размнажэння раслін з дапамогай чаранкоў;
     разумець сэнс тэрмінаў і паняццяў: размнажэнне (бясполае, палавое), споры, вегетатыўнае размнажэнне, пачкаванне, палавыя клеткі, апладненне.

ВІДЫ І ЗГУРТАВАННІ АРГАНІЗМАЎ (2 гадзіны)

     Від. Паняцце пра віды жывых арганізмаў. Прыкметы віду: падабенства асобін аднаго віду па вонкавай і ўнутранай будове, умовах пражывання, здольнасці арганізмаў да размнажэння і ўтварэння пладавітага патомства. Падабенства паміж блізкароднаснымі відамі. Падвойныя назвы відаў.
     Згуртаванні жывых арганізмаў. Паняцце пра біяцэноз. Харчовыя сувязі арганізмаў, ланцугі харчавання. Арганізмы – вытворцы, спажыўцы і разбуральнікі арганічных рэчываў. Узаемаадносіны арганізмаў у біяцэнозах.

     Вучні павінны:
     мець уяўленне пра:
- віды жывых арганізмаў;
- асноўныя прыкметы віду;
- згуртаванні жывых арганізмаў (біяцэнозы);
- сувязі арганізмаў у біяцэнозе;
- ланцугі і сеткі харчавання;
- вытворцаў, спажыўцоў і разбуральнікаў арганічнага рэчыва ў біяцэнозах;
     умець:
- знаходзіць падабенства і адрозненні паміж асобінамі аднаго і розных відаў;
- класіфікаваць арганізмы па іх функцыях у біяцэнозе;
- прыводзіць прыклады вытворцаў, спажыўцоў і разбуральнікаў арганічнага рэчыва;
- прыводзіць прыклады сувязей арганізмаў у біяцэнозе;
- праводзіць назіранні за арганізмамі ў біяцэнозах;
     разумець сэнс тэрмінаў і паняццяў: від, біяцэноз, ланцуг харчавання, вытворцы арганічнага рэчыва, спажыўцы арганічнага рэчыва, арганізмы – разбуральнікі арганічнага рэчыва.

ЭКАСІСТЭМЫ (5 гадзін)

     Агульная характарыстыка экасістэм. Паняцце пра асяроддзе пражывання жывых арганізмаў. Фактары асяроддзя. Паняцце пра экасістэмы. Паняцце пра кругаварот рэчываў у экасістэмах.
     Прэснаводная экасістэма – возера. Заканамернасці рассялення жывых арганізмаў у возеры. Сувязі паміж арганізмамі. Возера зімой.
     Наземная экасістэма – лес. Паняцце пра хвойныя, лісцевыя і змешаныя лясы. Яруснае размеркаванне раслін і іншых груп арганізмаў. Значэнне лясных экасістэм у прыродзе і жыцці чалавека. Правілы паводзін у лесе.
Змены экасістэм. Сезонныя змены ў экасістэмах (на прыкладзе лясной экасістэмы).

     Вучні павінны:
     мець уяўленне пра:
- асяроддзе пражывання і яго фактары;
- экалагічную сістэму;
- кругаварот рэчываў у экасістэмах;
- сезонныя змены ў экасістэмах і іх прычыны;
- ведаць асноўныя віды жывых арганізмаў, якія жывуць у прэснаводным вадаёме і лясных экасістэмах;
     умець:
- апісваць возера і лес як прыклады экасістэмы;
- характарызаваць размеркаванне арганізмаў у возеры;
- характарызаваць яруснасць у лясной экасістэме;
- прыводзіць прыклады жывых арганізмаў, якія жывуць у розных экасістэмах;
- апісваць асноўныя біялагічныя з’явы, якія назіраюцца ў прыродных экасістэмах у розны час;
- адрозніваць на малюнках, табліцах, фотаздымках, у прыродзе асноўныя віды жывых арганізмаў, якія насяляюць прэснаводны вадаём і лясную экасістэму;
     разумець сэнс тэрмінаў і паняццяў: навакольнае асяроддзе, фактары асяроддзя, экалогія, экасістэма, кругаварот рэчываў, яруснасць, сезонныя змены экасістэм.

ЧАЛАВЕК І ЯГО РОЛЯ Ў ПРЫРОДЗЕ (3 гадзіны)

     Узаемаадносіны чалавека з прыродай. Умовы жыцця сучаснага чалавека. Залежнасць чалавека ад прыроды (патрэбнасць чалавека ў вадзе, ежы, чыстым паветры, уздзеянне на чалавека тэмпературы і атмасфернага ціску).
Роля чалавека ў прыродзе (станоўчыя і адмоўныя бакі гаспадарчай дзейнасці чалавека). Вынікі ўздзеяння чалавека на прыроду. Ахова прыроды. Паняцце пра Чырвоныя кнігі, асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі – запаведнікі, заказнікі, нацыянальныя паркі.

     Вучні павінны:
     мець уяўленне пра:
- прыручэнне жывёл і адамашніванне раслін;
- неабходныя ўмовы жыцця сучаснага чалавека;
- уплыў умоў навакольнага асяроддзя на чалавека;
- ролю чалавека ў прыродзе;
- асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі;
- правілы паводзін у прыродзе;
     умець:
- характарызаваць вынікі негатыўнага ўздзеяння гаспадарчай дзейнасці чалавека на прыроду;
- складаць план тэксту;
- удзельнічаць у сумеснай дзейнасці;
- працаваць з тэкстам параграфа падручніка і яго кампанентамі;
- вылучаць у тэксце падручніка сэнсавыя часткі і даваць ім загалоўкі, ставіць пытанні да тэксту;
     разумець сэнс тэрмінаў і паняццяў: Чырвоная кніга, запаведнік, заказнік, нацыянальны парк.

свернуть

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Біялогія» для VIІ клаcа

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Біялогія»
для VIІ клаcа ўстаноў адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання

Тэма 1. Уводзіны (1 гадзіна)

     Разнастайнасць жывых арганізмаў. Дзяленне відаў арганізмаў на царствы. Паняцце пра пракарыёты і эўкарыёты. Агульныя ўласцівасці жывых арганізмаў. Паняцце пра аўтатрофы і гетэратрофы.

     Вучні павінны:
     ведаць на ўзроўні ўяўлення пра:
разнастайнасць жывых арганізмаў;
царствы жывых арганізмаў;
агульныя ўласцівасці (прыметы) жывых арганізмаў;
     умець:
называць царствы жывых арганізмаў;
прыводзіць прыклады арганізмаў, якія адносяцца да таго ці іншага царства;
характарызаваць агульныя прыметы жывых арганізмаў, якія адрозніваюць іх ад целаў нежывой прыроды;
     валодаць тэрмінамі і паняццямі: пракарыёты, эўкарыёты, аўтатрофы,
гетэратрофы.

Тэма 2. Бактэрыі (6 гадзін)

     Бактэрыі – пракарыятычныя арганізмы. Распаўсюджанне і ўмовы жыцця бактэрый. Разнастайнасць форм, асаблівасці будовы і працэсаў жыццядзейнасці бактэрый. Паняцце пра бактэрыі-гетэратрофы (сапратрофы, сімбіёнты) і бактэрыі-аўтатрофы. Размнажэнне бактэрый. Спораўтварэнне ў бактэрый. Роля бактэрый у прыродзе. Удзел у кругавароце рэчываў, глебаўтварэнні, санітарная роля бактэрый, удзел бактэрый у стварэнні
карысных выкапняў.
     Бактэрыі ў жыцці чалавека. Роля бактэрый-сімбіёнтаў у жыцці чалавека. Выкарыстанне бактэрый у прыгатаванні харчовых прадуктаў, вытворчасці малочна-кіслых прадуктаў, корму для жывёл, лекавых сродкаў, у ачышчальных збудаваннях.
     Псаванне прадуктаў харчавання, корму жывёл, пашкоджанне свойскіх жывёл і культурных раслін. Метады барацьбы з бактэрыямі.
     Бактэрыі – узбуджальнікі хвароб чалавека. Бактэрыяльныя захворванні (чума, халера, коклюш, дыфтэрыя, шкарлятына, слупняк, туберкулёз, іншыя захворванні). Прафілактыка бактэрыяльных захворванняў.
     Цыянабактэрыі. Асаблівасці будовы і жыццядзейнасці. Роля ў экасістэмах.

     Вучнi павiнны:
     ведаць:
- распаўсюджанне і асяроддзе жыцця бактэрый;
- асаблівасці будовы бактэрыяльных клетак;
- асноўныя працэсы жыццядзейнасці бактэрый;
- метады прафілактыкі інфекцыйных хвароб;
     умець:
- называць адметныя прыметы бактэрый;
- тлумачыць адрозненні бактэрый ад іншых арганізмаў;
- характарызаваць умовы жыцця бактэрый;
- характарызаваць ролю бактэрый у экасістэмах і значэнне ў жыцці чалавека;
- распазнаваць на малюнках, у табліцах бактэрыі рознай формы;
- прыводзіць прыклады карысных і хваробатворных бактэрый, прыклады бактэрыяльных захворванняў чалавека;
- аналізаваць тэкст вучэбнага дапаможніка, вылучаць галоўнае ў
- пэўным фрагменце, ставіць пытанні да фрагмента тэксту;
- выкарыстоўваць набытыя веды пра бактэрыі для прафілактыкі бактэрыяльных захворванняў і прадухілення атручэнняў, выкліканых бактэрыямі;
     валодаць тэрмінамі і паняццямі: бактэрыі, цыянабактэрыі, пракарыёты, гетэратрофы, сапратрофы, аўтатрофы, паразіты, хваробатворныя бактэрыі, сімбіёз.

Тэма 3. Пратысты (7 гадзін)

     Агульная характарыстыка пратыстаў як эўкарыятычных арганізмаў. Гетэратрофныя пратысты. Асяроддзе пражывання, асаблівасці будовы і жыццядзейнасці на прыкладзе амёбы звычайнай, інфузорыі-туфелькі.
     Роля гетэратрофных пратыстаў у экасістэмах і жыцці чалавека. Паразітычныя пратысты (дызентэрыйная амеба, малярыйны плазмодый).
     Аўтатрофныя і аўтагетэратрофныя пратысты. Агульная характарыстыка водарасцей як фотасінтэзуючых арганізмаў.
     Аднаклетачныя (хларэла, хламідаманада) і мнагаклетачныя (спірагіра, ульва, ламінарыя) водарасці. Прыстасаванні водарасцей да асяроддзя існавання. Значэнне водарасцей у экасістэмах, выкарыстанне чалавекам.

     Вучнi павiнны:
     ведаць:
- распаўсюджанне і асяроддзе жыцця пратыстаў;
- асаблівасці будовы пратыстаў;
- асноўныя працэсы жыццядзейнасці пратыстаў;
- ролю пратыстаў у экасістэмах, выкарыстанне чалавекам;
     умець:
- называць адметныя прыметы пратыстаў;
- тлумачыць адрозненні пратыстаў ад іншых арганізмаў;
- характарызаваць умовы жыцця розных груп пратыстаў, асноўныя працэсы жыццядзейнасці розных груп пратыстаў, ролю пратыстаў у экасістэмах;
- апісваць асноўныя адрозненні пратыстаў ад іншых груп арганізмаў;
- распазнаваць на малюнках, у табліцах пратысты, прыведзеныя ў
вучэбным дапаможніку;
- прыводзіць прыклады гетэратрофных, аўтатрофных і аўтагетэратрофных пратыстаў, хваробатворных пратыстаў;
- аналізаваць тэкст вучэбнага дапаможніка, вылучаць галоўнае ў пэўным фрагменце, ставіць пытанні да фрагмента тэксту;
- аналізаваць малюнкі ў вучэбным дапаможніку і выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю для тлумачэння асаблівасцей будовы пратыстаў розных груп, працэсаў іх жыццядзейнасці;
- працаваць з мікраскопам, вывучаць мікрапрэпараты, аналізаваць атрыманыя вынікі і рабіць высновы;
- выконваць лабараторныя работы па інструкцыйных картках;
- выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні аб пратыстах для прафілактыкі захворванняў, выкліканых пратыстамі;
     валодаць тэрмінамі і паняццямі: пратысты, эўкарыёты, гетэратрофныя пратысты, аўтатрофныя пратысты, аўтагетэратрофныя пратысты, водарасці.

Тэма 4. Грыбы. Лішайнікі (8 гадзін)

     Агульная характарыстыка грыбоў. Распаўсюджанне, асаблівасці будовы і жыццядзейнасці грыбоў. Шапачкавыя грыбы і іх разнастайнасць. Асаблівасці будовы і жыццядзейнасці шапачкавых грыбоў. Ядомыя і ядавітыя грыбы. Атручэнне грыбамі. Меры засцярогі пры зборы і выкарыстанні грыбоў. Першая дапамога пры атручэнні грыбамі.
     Плесневыя грыбы і дрожджы. Асаблівасці будовы і жыццядзейнасці на прыкладзе мукора, пеніцыла і пякарскіх дражджэй. Роля грыбоў у экасістэмах. Удзел у кругавароце рэчываў, глебаўтварэнні, санітарная роля. Сімбіёз грыбоў з раслінамі. Грыбы-паразіты, якія выклікаюць хваробы раслін і жывёл. Значэнне грыбоў у жыцці чалавека.  Ужыванне ў ежу. Культываванне шапачкавых грыбоў. Атрыманне антыбіётыкаў, вітамінаў і іншых лекавых рэчываў і сродкаў. Выкарыстанне грыбоў у хлебапячэнні і сыраварэнні, вінаробстве, прыгатаванні кефіру.
     Адмоўная роля грыбоў. Разбурэнне вырабаў з драўніны, скуры, паперы. Пашкоджанне прадуктаў харчавання. Паражэнне сельскагаспадарчых раслін і свойскіх жывёл. Грыбковыя захворванні чалавека (мікраспарыя і іншыя мікозы).
     Лішайнікі. Лішайнікі – сімбіятычныя арганізмы. Будова талома, жыўленне, размнажэнне лішайнікаў. Роля ў прыродзе, выкарыстанне чалавекам. Лішайнікі – біяіндыкатары чысціні паветранага асяроддзя.

    Вучнi павiнны:
    ведаць:
- распаўсюджанне і асяроддзе жыцця грыбоў і лішайнікаў;
- асаблівасці будовы грыбоў і лішайнікаў;
- асноўныя працэсы жыццядзейнасці грыбоў і лішайнікаў;
- ролю грыбоў у экасістэмах, значэнне ў жыцці чалавека;
- асноўныя ядомыя і ядавітыя грыбы Беларусі;
     умець:
- называць адметныя прыметы грыбоў і лішайнікаў;
- тлумачыць адрозненні грыбоў і лішайнікаў ад іншых арганізмаў;
- характарызаваць умовы жыцця грыбоў, лішайнікаў;
- характарызаваць ролю грыбоў і лішайнікаў у экасістэмах і значэнне ў жыцці чалавека;
- распазнаваць на малюнках, у табліцах, прыродзе плесневыя і шапачкавыя грыбы, дрожджы, ядомыя і ядавітыя грыбы, лішайнікі;
- прыводзіць прыклады плесневых і шапачкавых грыбоў, грыбоў, якія выклікаюць хваробы раслін і жывёл, грыбковых захворванняў чалавека;
- аналізаваць тэкст вучэбнага дапаможніка, вылучаць галоўнае ў пэўным фрагменце;
- ставіць пытанні да фрагмента тэксту;
- аналізаваць малюнкі ў вучэбным дапаможніку і выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю для тлумачэння асаблівасцей будовы грыбоў і лішайнікаў, працэсаў іх жыццядзейнасці;
- працаваць з мікраскопам, рыхтаваць і вывучаць мікрапрэпараты, аналізаваць атрыманыя вынікі і рабіць высновы;
- выконваць лабараторную работу па інструкцыйнай картцы;
- выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні пра грыбы для прафілактыкі грыбковых захворванняў і прадухілення атручэнняў, выкліканых грыбамі, прафілактыкі псавання прадуктаў харчавання грыбамі;
- праводзіць назіранні за жыццядзейнасцю грыбоў;
- аказваць першую дапамогу пры атручэнні грыбамі;
     валодаць тэрмінамі і паняццямі: грыбы, плесневыя грыбы, дрожджы, шапачкавы грыб, грыбы-паразіты, гіфа, міцэлій, пладовае цела, спора, лішайнік.

Тэма 5. Агульная характарыстыка раслін (4 гадзіны)

     Асноўныя прыметы раслін. Асаблівасці будовы клетак раслін. Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання раслін. Уяўленне пра тканкі раслін (покрыўныя, праводзячыя, механічныя, асноўныя і ўтваральныя).

     Разнастайнасць раслін. Жыццёвыя формы раслін (дрэвы, кусты, кусцікі, травяністыя расліны). Роля раслін у прыродзе.

     Вучнi павiнны:
     ведаць:
- распаўсюджанне і асяроддзі жыцця раслін;
- адметныя прыметы раслін: асаблівасці будовы клетак раслін;
- ролю раслін у прыродзе;
     умець:
- называць адметныя прыметы раслін;
- тлумачыць адрозненні раслін ад іншых арганізмаў;
- распазнаваць на малюнках розныя жыццёвыя формы раслін;
- прыводзіць прыклады вядомых відаў раслін: дрэў, кустоў, травяністых раслін;
- выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні пра расліны для абгрунтавання іх ролі ў існаванні ўсіх жывых арганізмаў на Зямлі, у тым ліку чалавека;
- аналізаваць тэкст вучэбнага дапаможніка, вылучаць галоўнае ў пэўным фрагменце, ставіць пытанні да фрагмента тэксту;
- выконваць лабараторную работу па інструкцыйнай картцы;
     валодаць тэрмінамі і паняццямі: расліна, аўтатроф, орган, вегетатыўныя органы, тканка, жыццёвая форма.

Тэма 6. Споравыя расліны (6 гадзін)

     Паняцце пра споравыя расліны. Імхі. Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання імхоў. Лістасцябловыя
імхі (зялёныя і сфагнавыя): асаблівасці будовы і працэсаў жыццядзейнасці.
     Роля імхоў ва ўтварэнні балотных экасістэм. Утварэнне і выкарыстанне торфу. Роля імхоў у прыродзе, выкарыстанне імхоў.
     Папараці, хвашчы, дзераза. Распаўсюджанне, асаблівасці будовы і працэсаў жыццядзейнасці. Разнастайнасць папарацей, хвашчоў, дзеразы.
     Роля ў экасістэмах, выкарыстанне чалавекам.

     Вучнi павiнны:
     ведаць:
- распаўсюджанне і асяроддзі жыцця імхоў, хвашчоў, дзеразы, папарацей;
- асаблівасці будовы імхоў, хвашчоў, дзеразы, папарацей, прыстасавання іх да асяроддзя пражывання;
- асноўныя працэсы жыццядзейнасці імхоў, хвашчоў, дзеразы, папарацей;
- роля імхоў, хвашчоў, дзеразы, папарацей у экасістэмах і выкарыстанне іх чалавекам;
     умець:
- называць адметныя прыметы імхоў, хвашчоў, дзеразы, папарцей;
- тлумачыць адрозненні імхоў, хвашчоў, дзеразы, папарацей паміж сабой і іх адрозненне ад насенных раслін;
- характарызаваць умовы жыцця імхоў, хвашчоў, дзеразы, папарацей;
- характарызаваць ролю імхоў, хвашчоў, дзеразы, папарацей у
экасістэмах і выкарыстанне іх чалавекам;
- выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні пра: імхі для абгрунтавання іх ролі ў фарміраванні балотных экасістэм, у
забалочванні глебы і папярэджанні гэтага працэсу, папараці для выкарыстання іх у азеляненні;
- распазнаваць на малюнках, у табліцах, прыродзе імхі, хвашчы, дзеразу, папараці;
- аналізаваць тэкст вучэбнага дапаможніка, вылучаць галоўнае ў пэўным фрагменце, ставіць пытанні да фрагмента тэксту;
- аналізаваць малюнкі ў вучэбным дапаможніку і выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю для тлумачэння асаблівасцей будовы імхоў, хвашчоў, дзеразы, папарацей, працэсаў іх жыццядзейнасці;
- выконваць лабараторную работу па інструкцыйнай картцы;
     валодаць тэрмінамі і паняццямі: мох, хвошч, дзераза, папараць, зялёны мох, сфагнавы мох, спора, гаметы.

Тэма 7. Голанасенныя расліны (3 гадзіны)

     Паняцце пра насенныя расліны. Агульная характарыстыка голанасенных раслін. Распаўсюджанне, разнастайнасць, асаблівасці будовы і жыццядзейнасці. Размнажэнне голанасенных. Значэнне голанасенных у экасістэмах. Выкарыстанне голанасенных у будаўніцтве, харчовай і хімічнай прамысловасці, медыцыне.    Выкарыстанне некаторых голанасенных раслін (напрыклад, хвоі) для замацавання глеб і прадухілення эрозіі глебы.  Стварэнне ахоўных лесапалос уздоўж дарог.
     Выкарыстанне ў азеляненні. Дэкаратыўнае значэнне.

     Вучні павінны:
     ведаць:
- распаўсюджанне і асяроддзі жыцця голанасенных;
- асаблівасці будовы голанасенных, прыстасаванне іх да асяроддзя пражывання;
- асноўныя працэсы жыццядзейнасці голанасенных;
- ролю голанасенных у экасістэмах, выкарыстанне чалавекам;
     умець:
- называць адметныя прыметы голанасенных;
- тлумачыць адрозненні голанасенных ад іншых раслін, характарызаваць умовы жыцця голанасенных;
- характарызаваць ролю голанасенных у лясных экасістэмах і значэнне ў жыцці чалавека;
- распазнаваць на малюнках, у табліцах, прыродзе найбольш распаўсюджаныя віды голанасенных;
- прыводзіць прыклады выкарыстання голанасенных і прадуктаў перапрацоўкі драўніны ў гаспадарчай дзейнасці чалавека, у ландшафтным дызайне;
- выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні пра голанасенныя для абгрунтавання іх ролі ў лясных экасістэмах, у азеляненні;
- аналізаваць тэкст вучэбнага дапаможніка, вылучаць галоўнае ў пэўным фрагменце, ставіць пытанні да фрагмента тэксту;
- аналізаваць малюнкі ў вучэбным дапаможніку і выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю для тлумачэння асаблівасцей будовы голанасенных, працэсаў іх жыццядзейнасці;
- выконваць практычную работу па інструкцыйных картках;
     валодаць тэрмінамі і паняццямі: насенныя расліны, голанасенныя расліны, насенне, зародак, пылок, апыленне, апладненне, шышка.

Тэма 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін (11 гадзін)

     Агульная характарыстыка пакрытанасенных.
     Корань. Паняцце пра корань і яго функцыі. Віды каранёў і каранёвых сістэм. Асаблівасці знешняй і ўнутранай будовы кораня ў сувязі з выконваемымі функцыямі. Рост кораня. Выкарыстанне ведаў пра заканамернасці росту кораня і ўтварэнне каранёвай сістэмы ў сельскагаспадарчай практыцы. Відазмяненні кораня (караняплоды,
каранёвыя клубні, карані-прысоскі) і іх значэнне.
     Парастак. Паняцце пра парастак. Пупышка – зачаткавы парастак. Тыпы пупышак па размяшчэнні (верхавінкавыя, пазушныя, прыдаткавыя) і будове (вегетатыўныя, генератыўныя). Развіццё парасткаў. Паняцце пра
спячыя пупышкі.
     Сцябло. Сцябло – восевая частка парасткаў. Асаблівасці знешняй і ўнутранай будовы сцябла ў сувязі з выконваемымі функцыямі (на прыкладзе дрэвавай расліны). Перамяшчэнне па сцябле вады, мінеральных і арганічных рэчываў. Рост сцябла ў даўжыню і таўшчыню. Паняцце пра гадавыя кольцы. Галінаванне сцябла.  Выкарыстанне ведаў пра развіццё парасткаў, рост сцябла і яго галінаванне ў гаспадарчай дзейнасці чалавека.
     Ліст. Ліст – бакавая частка парасткаў. Функцыі ліста: фотасінтэз, транспірацыя і газаабмен. Знешняя будова ліста. Простыя і складаныя лісты. Жылкаванне ліста. Размяшчэнне лісця на сцябле. Асаблівасці ўнутранай будовы ліста ў сувязі з выконваемымі функцыямі.
     Прыстасаванні раслін да памяншэння выпарэння вады. Лістапад і яго значэнне.
     Відазмяненні ліста (калючкі, вусікі і лоўчыя апараты).
     Відазмененыя парасткі. Карэнішча, клубень, цыбуліна, іх будова, біялагічнае і гаспадарчае значэнне. Паняцце пра сукуленты. Калючкі, вусы.
     Вегетатыўнае размнажэнне раслін. Размнажэнне раслін відазмененымі парасткамі, чаранкамі, адводкамі, дзяленнем куста, прышчэпкамі. Біялагічнае і гаспадарчае значэнне вегетатыўнага размнажэння.

     Вучнi павiнны:
     ведаць:
- распаўсюджанне і асяроддзі жыцця пакрытанасенных раслін;
- адметныя прыметы пакрытанасенных;
- асаблівасці будовы вегетатыўных органаў пакрытанасенных у сувязі з выконваемымі функцыямі;
- асноўныя відазмяненні вегетатыўных органаў і іх значэнне;
- ролю пакрытанасенных раслін у прыродзе, складанні экасістэм;
- асноўныя віды вегетатыўнага размнажэння раслін;
     умець:
- называць адметныя прыметы пакрытанасенных раслін;
- тлумачыць адрозненні пакрытанасенных ад іншых груп раслін;
- характарызаваць умовы жыцця пакрытанасенных;
- характарызаваць ролю пакрытанасенных у экасістэмах і іх значэнне ў жыцці чалавека;
- распазнаваць на малюнках, у табліцах, на жывых экзэмплярах вегетатыўныя органы;
- прыводзіць прыклады выкарыстання вегетатыўных органаў у размнажэнні раслін у прыродзе і культуры;
- аналізаваць тэкст вучэбнага дапаможніка, вылучаць галоўнае ў пэўным фрагменце, ставіць пытанні да фрагмента тэксту;
- аналізаваць малюнкі ў вучэбным дапаможніку і выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю для тлумачэння асаблівасцей будовы пакрытанасенных раслін, працэсаў іх жыццядзейнасці;
- працаваць з мікраскопам, рыхтаваць і вывучаць мікрапрэпараты, аналізаваць атрыманыя вынікі і рабіць высновы;
- выконваць лабараторныя і практычныя работы па інструкцыйных картках;
- выкарыстоўваць набытыя веды пра вегетатыўныя органы раслін, заканамернасці іх росту і развіцця для атрымання высокіх ураджаяў сельскагаспадарчых культур, вегетатыўнага размнажэння пакаёвых, дэкаратыўных і культурных раслін;
- размнажаць пакаёвыя і дэкаратыўныя расліны з дапамогай вегетатыўных органаў, клубняў, цыбулін;
     валодаць тэрмінамі і паняццямі: пакрытанасенныя расліны, вегетатыўныя органы, корань, каранёвая сістэма, парастак, сцябло, ліст, фотасінтэз, транспірацыя, газаабмен, відазмененыя парастак, карэнішча,
клубень, цыбуліна, вегетатыўнае размнажэнне, лістапад.

Тэма 9. Кветка. Плод. Насенне (7 гадзін)

     Кветка. Кветка, яе будова і функцыі. Суквецці: простыя і складаныя, іх біялагічнае значэнне. Апыленне (самаапыленне, перакрыжаванае апыленне). Прыстасаванне раслін да апылення. Двайное апладненне,
утварэнне пладоў і насення.
     Плады. Будова і класіфікацыя пладоў. Прыстасаванні раслін да распаўсюджання пладоў. Біялагічнае і гаспадарчае значэнне пладоў.
     Насенне. Будова насення адна- і двухдольных раслін. Спакой насення.
     Жыццяздольнасць насення. Умовы прарастання насення. Жыўленне і рост праростка.

     Вучнi павiнны:
     ведаць:
- асаблівасці будовы кветак і пладоў у сувязі з выконваемымі функцыямі;
- біялагічную ролю суквеццяў;
- біялагічнае і гаспадарчае значэнне пладоў;
- спосабы і значэнне працэсу апылення раслін;
- асаблівасці будовы насення адна- і двухдольных раслін;
- умовы прарастання насення і фарміраванне праростка;
     умець:
- называць часткі кветкі;
- называць асноўныя тыпы пладоў (сухіх і сакавітых);
- тлумачыць сутнасць працэсаў апылення і апладнення, прарастання насення;
- характарызаваць функцыі кветак і пладоў пакрытанасенных;
- характарызаваць будову кветкі і функцыі яе частак;
- прыводзіць прыклады раслін, якія апыляюцца ветрам, насякомымі, вадой;
- прыводзіць прыклады спосабаў распаўсюджання пладоў і насення, прыстасаванні да распаўсюджання пладоў і насення тым ці іншым спосабам;
- характарызаваць значэнне распаўсюджання пладоў і насення ў жыцці раслін;
- выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні пра апыленне раслін, заканамернасці ўтварэння пладоў і насення, умовы прарастання насення пры вырошчванні раслін на прысядзібных і дачных участках;
- аналізаваць тэкст вучэбнага дапаможніка, вылучаць галоўнае ў пэўным фрагменце, ставіць пытанні да фрагмента тэксту;
- аналізаваць малюнкі ў вучэбным дапаможніку і выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю для тлумачэння асаблівасцей будовы і функцый кветак і пладоў;
- вызначаць усходжасць насення;
     валодаць тэрмінамі і паняццямі: кветка, суквецце, апыленне, двайное
апладненне, плод, насенне, праростак.

Тэма 10. Разнастайнасць і значэнне пакрытанасенных раслін (12 гадзін)

     Асноўныя сістэматычныя групы раслін: від, род, сямейства, клас, аддзел. Адметныя прыметы аднадольных і двухдольных раслін.
     Дзікарослыя і культурныя расліны. Дзікарослыя расліны экасістэм Беларусі: лесу, лугу, балота, вадаёмаў. Ядомыя і ядавітыя дзікарослыя расліны. Першая дапамога пры атручэннях ядавітымі раслінамі.
     Культурныя расліны. Збожжавыя, агароднінныя, пладова-ягадныя, цукраносныя, алейныя, прадзільныя, кармавыя, дэкаратыўныя расліны.
     Вырошчванне раслін. Падрыхтоўка насення да пасеву. Пасеў насення.
     Паняцце пра ўгнаенні. Догляд пасеваў. Уборка і захоўванне ўраджаю.
     Роля пакрытанасенных раслін у прыродзе. Фарміраванне расліннага покрыва Зямлі, стварэнне ўмоў для жыцця іншых арганізмаў, вытворчасць арганічных рэчываў і кіслароду, удзел у кругавароце рэчываў і інш.
     Значэнне пакрытанасенных раслін у жыцці чалавека. Атрыманне прадуктаў харчавання. Вырошчванне раслін у адкрытым і закрытым грунце. Паняцце пра гідрапоніку.
     Ахова раслін і прыродных супольнасцей.

     Вучнi павiнны:
     ведаць:
- асноўныя сістэматычныя групы раслін;
- асаблівасці аднадольных і двухдольных раслін;
- асноўныя дзікарослыя расліны лесу, лугу, балота, вадаёма;
- ядомыя і ядавітыя дзікарослыя расліны;
- культурныя расліны Беларусі;
- асноўныя напрамкі дзейнасці чалавека па ахове раслін;
     умець:
- называць асноўныя расліны лесу, лугу, балота, вадаёма;
- называць прыметы аднадольных і двухдольных раслін;
- характарызаваць умовы вырошчвання культурных раслін;
- характарызаваць ролю пакрытанасенных у экасістэмах і значэнне ў жыцці чалавека;
- характарызаваць расліны як жывыя арганізмы, разнастайнасць раслін;
- характарызаваць ролю раслін у экасістэмах і значэнне ў жыцці чалавека;
- адрозніваць аднадольныя і двухдольныя расліны;
- адрозніваць ядомыя і ядавітыя расліны;
- распазнаваць на малюнках, у табліцах, прыродзе асноўныя дзікарослыя і культурныя расліны;
- прыводзіць прыклады прадуктаў харчавання, якія атрымліваюць з пэўных раслін;
- выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні пра разнастайнасць пакрытанасенных раслін для абгрунтавання іх ролі ў прыродзе і жыцці чалавека, пры вырошчванні раслін на прысядзібным і дачным участках, зборы і захоўванні ўраджаю, выкарыстанні раслін у азеляненні памяшканняў і прылеглых да іх тэрыторый, для прафілактыкі атручэнняў, выкліканых ядавітымі раслінамі;
- аналізаваць тэкст вучэбнага дапаможніка, вылучаць галоўнае ў пэўным фрагменце, ставіць пытанні да фрагмента тэксту;
- аналізаваць малюнкі ў вучэбным дапаможніку і выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю для тлумачэння асаблівасцей раслін розных экасістэм, асаблівасцей будовы аднадольных і двухдольных раслін, праводзіць біялагічныя доследы і назіранні за жыццядзейнасцю дзікарослых, пакаёвых і культурных раслін;
- захоўваць і тлумачыць правілы паводзін у прыродзе;
     валодаць тэрмінамі і паняццямі: лес, луг, балота, дзікарослыя расліны, культурныя расліны, збожжавыя расліны, агароднінныя расліны, пладова-ягадныя расліны, алейныя расліны, цукраносныя расліны, прадзільныя
расліны, дэкаратыўныя расліны.

свернуть

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Біялогія» для VIІІ клаcа

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Біялогія»
для VIII класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання

Агульная характарыстыка жывёл (2 гадзіны)

     Разнастайнасць жывёл. Падабенства жывёл з іншымі арганізмамі і іх адрозненні. Тканкі, органы і сістэмы органаў жывёл. Класіфікацыя жывёл. Роля жывёл у прыродзе і жыцці чалавека.

     Вучні павінны ведаць:
- асноўныя прыметы жывёл;
- віды тканак жывёл;
- сістэмы органаў жывёл;
- сіметрыю цела жывёл;
- сістэматычныя адзінкі жывёл;
- ролю жывёл у прыродзе і жыцці чалавека.
     Вучні павінны ўмець:
- тлумачыць функцыі сістэм органаў;
- тлумачыць азначэнне тыпу сіметрыі цела для жыцця жывёлы;
- тлумачыць ролю рухальнай актыўнасці ў жыцці жывёл.
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: сіметрыя цела, сістэма органаў.

ТЫП КІШАЧНАПОЛАСЦЕВЫЯ (2 гадзіны)

     Распаўсюджванне кішачнаполасцевых у прыродзе і асяроддзе іх пражывання. Жыццёвыя формы кішачнаполасцевых: паліп і медуза. Падабенства і адрозненне ў будове, ладзе жыцця паліпаў і медуз. Жыгучыя клеткі як унікальная асаблівасць кішачнаполасцевых. Размнажэнне, здольнасць да ўтварэння калоніі.
     Прэснаводныя (гідра, медузы) і марскія (медузы, каралавыя паліпы) віды кішачнаполасцевых: лад жыцця і характэрныя асаблівасці. Каралавыя рыфы як унікальныя прыродныя экасістэмы, праблемы іх аховы. Роля кішачнаполасцевых у прыродзе і жыцці чалавека. Прамысловыя і ядавітыя віды.

     Вучні павінны ведаць:
- асяроддзе пражывання кішачнаполасцевых;
- характэрныя рысы будовы і жыццядзейнасці;
- наяўнасць двух жыццёвых форм – паліпаў і медуз;
- ролю кішачнаполасцевых у прыродзе і жыцці чалавека.
     Вучні павінны ўмець:
- распазнаваць кішачнаполасцевых у прыродзе, на малюнках;
- прыводзіць прыклады марскіх і прэснаводных кішачнаполасцевых;
- выкарыстоўваць набытыя веды пра кішачнаполасцевых для пазбягання кантакту з жыгучымі кішачнаполасцевымі пры купанні ў моры;
- аналізаваць тэкст вучэбнага дапаможніка, вылучаць галоўнае ў пэўным фрагменце, ставіць пытанні да фрагмента тэксту;
- аналізаваць малюнкі ў вучэбным дапаможніку і выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю для тлумачэння асаблівасцей будовы кішачнаполасцевых, працэсаў іх жыццядзейнасці;
- самастойна выконваць заданні.
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: радыяльная сіметрыя цела, кішачная поласць, шчупальцы, паліп, медуза, каралавы рыф.

ТЫП ПЛОСКІЯ ЧЭРВІ (2 гадзіны)

     Распаўсюджванне плоскіх чарвей у прыродзе і асяроддзе іх пражывання. Знешняя будова свабоднажывучых і паразітычных відаў плоскіх чарвей. Сістэмы органаў. Размнажэнне і развіццё.
     Свабоднажывучыя плоскія чэрві (планарыі): лад жыцця і характэрныя асаблівасці, роля ў прыродзе.
     Разнастайнасць паразітычных плоскіх чарвей (пячоначныя смактуны, бычыны цэпень) і іх гаспадароў. Змена асяроддзя пражывання на працягу цыкла развіцця. Прамежкавыя і асноўныя гаспадары. Захворванні, выкліканыя паразітычнымі плоскімі чарвямі. Спосабы заражэння. Прафілактыка гельмінтозу і меры барацьбы з паразітамі.

     Вучні павінны ведаць:
- асяроддзе пражывання плоскіх чарвей;
- характэрныя рысы будовы жывёл;
- адметныя прыметы жывёл розных класаў;
- цыклы развіцця галоўных паразітычных смактуноў і стужачных чарвей;
- меры прафілактыкі і лячэння хвароб чалавека і пазваночных жывёл, выкліканых - паразітычнымі плоскімі чарвямі.
     Вучні павінны ўмець:
- прыводзіць прыклады плоскіх чарвей розных класаў;
- выяўляць падабенства і адрозненні ў будове свабоднажывучых і паразітычных плоскіх чарвей;
- тлумачыць сувязь асаблівасцей будовы жывёлы і асяроддзя яе пражывання;
- выкарыстоўваць набытыя веды пра плоскіх чарвей для прадухілення захворванняў, выкліканых паразітычнымі плоскімі чарвямі.
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: скурна-мускульны мяшок, кутыкула, парэнхіма, протанефрыдый, паразіт, гаспадар асноўны і прамежкавы, гермафрадыт, цыкл развіцця.

ТЫП КРУГЛЫЯ ЧЭРВІ (2 гадзіны)

     Распаўсюджванне круглых чарвей у прыродзе і асяроддзе іх пражывання. Знешняя будова круглых чарвей. Сістэмы органаў. Размнажэнне і развіццё. Свабоднажывучыя круглыя чэрві і іх роля ў прыродзе.
     Разнастайнасць паразітычных круглых чарвей і іх гаспадароў. Паразіты свойскіх жывёл і чалавека: аскарыды (чалавечая, конская, каціная), трыхіна, вастрыца дзіцячая. Захворванні, выкліканыя паразітычнымі круглымі чарвямі. Спосабы заражэння. Прафілактыка гельмінтозу і меры барацьбы з паразітамі. Шкоднікі раслін (бульбяная, бурачная, цыбульная нематоды) і спосабы барацьбы з імі.

     Вучні павінны ведаць:
- асяроддзе пражывання круглых чарвей;
- адметныя асаблівасці знешняй і ўнутранай будовы;
- найгалоўныя прыстасаванні да жыцця ў асяроддзях пражывання;
- цыклы развіцця найважнейшых прадстаўнікоў паразітычных круглых чарвей;
- меры прафілактыкі захворванняў чалавека, выкліканых паразітычнымі нематодамі;
- ролю нематодаў у прыродных біяцэнозах.
     Вучні павінны ўмець:
- прыводзіць прыклады круглых чарвей;
- выяўляць падабенства і адрозненне ў будове круглых чарвей і плоскіх;
- тлумачыць прычыны шырокага распаўсюджвання круглых чарвей у розных прыродных асяроддзях, а таксама органах раслін і жывёл;
- выкарыстоўваць набытыя веды пра круглых чарвей для прафілактыкі захворванняў, выкліканых паразітычнымі нематодамі; ацэнкі іх ролі ў прыродным асяроддзі;
- распазнаваць круглых чарвей на малюнках.
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: поласць цела, скразны кішэчнік, унутранае апладненне.

ТЫП КОЛЬЧАТЫЯ ЧЭРВІ (3 гадзіны)

     Распаўсюджванне кольчатых чарвей у прыродзе і асяроддзе іх пражывання. Знешняя будова кольчатых чарвей. Сістэмы органаў. Размнажэнне і развіццё.
     Разнастайнасць кольчатых чарвей. Многашчацінкавыя (нерэіда, пескажыл, палола і інш.), малашчацінкавыя (дажджавыя чэрві, трубачнік і інш.) і п’яўкі (медыцынская і інш.): лад жыцця і характэрныя асаблівасці, роля ў прыродзе і жыцці чалавека. Роля дажджавых чарвей у працэсах глебаўтварэння. Вермікультуры. Гірудатэрапія.

     Вучні павінны ведаць:
- асяроддзе пражывання кольчатых чарвей;
- самыя галоўныя асаблівасці знешняй і ўнутранай будовы;
- прыстасаванні да жыцця ў асяроддзях пражывання;
- ролю кольчатых чарвей у прыродзе і жыцці чалавека.
     Вучні павінны ўмець:
- прыводзіць прыклады кольчатых чарвей;
- называць адметныя рысы кольчатых чарвей;
- выкарыстоўваць набытыя веды пра кольчатых чарвей для прадухілення ўздзеяння кровасысучых п’явак, а таксама ў іншых жыццёвых сітуацыях.
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: знешняя і ўнутраная сегментаванасць цела, аддзелы цела, замкнёная крывяносная сістэма, метанефрыдый, ганглій.

ТЫП МАЛЮСКІ (3 гадзіны)

     Распаўсюджванне малюскаў у прыродзе і асяроддзе іх пражывання. Знешняя будова малюскаў. Будова ракавіны. Сістэмы органаў. Размнажэнне і развіццё.
     Разнастайнасць малюскаў. Бруханогія (вінаградны смоўж, слізнякі, балацянікі і інш.), двухстворкавыя (бяззубка, перлаўка, мідыя, вустрыца, карабельныя чэрві і інш.), галаваногія (кальмар, каракаціцы, васьміног): лад жыцця і характэрныя асаблівасці будовы, роля ў прыродзе і жыцці чалавека. Прамысловыя віды малюскаў. Утварэнне жэмчугу. Акварыумныя віды малюскаў. Шкоднікі сельскагаспадарчых культур і прамежкавыя гаспадары гельмінтаў.

     Вучні павінны ведаць:
- асяроддзе пражывання малюскаў;
- характэрныя асаблівасці знешняй і ўнутранай будовы;
- самыя галоўныя прыстасаванні малюскаў розных класаў да жыцця ў асяроддзі пражывання;
- асноўныя класы;
- ролю малюскаў у прыродзе і жыцці чалавека.
     Вучні павінны ўмець:
- прыводзіць прыклады малюскаў розных класаў;
- выяўляць падабенства і адрозненне ў будове малюскаў розных класаў;
- распазнаваць малюскаў на малюнках;
- абгрунтоўваць ролю малюскаў-фільтратараў у вадаёмах;
- выкарыстоўваць набытыя веды пра малюскі для аховы пасеваў сельскагаспадарчых раслін ад малюскаў-шкоднікаў.
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: ракавіна, мантыя, замок, сіфоны ўводны і вывадны, фільтратар, тарка.

ТЫП ЧЛЕНІСТАНОГІЯ (15 гадзін)

Агульная характарыстыка тыпу Членістаногія (1 гадзіна)

     Распаўсюджванне членістаногіх у прыродзе і асяроддзе іх пражывання. Знешняя будова членістаногіх і будова кутыкулы. Значэнне членістаногіх у прыродзе і жыцці чалавека. Класіфікацыя членістаногіх.

Клас Ракападобныя (3 гадзіны)

     Ракападобныя – водныя членістаногія. Знешняя будова ракападобных. Сістэмы органаў. Размнажэнне і развіццё.
Ракападобныя – пераважная група членістаногіх у водных экасістэмах. Донныя насельнікі вадаёмаў (рачныя ракі, амары, лангусты, крэветкі і інш.): лад жыцця і характэрныя асаблівасці, роля ў прыродзе і жыцці чалавека. Насельнікі тоўшчы вады (дафніі, цыклопы, крыль і інш.): лад жыцця і характэрныя асаблівасці будовы, роля ў прыродзе і жыцці чалавека. Прамысловыя віды ракападобных. Ракападобныя – паразіты жывёл.

Клас Павукападобныя (2 гадзіны)

     Павукападобныя – наземныя членістаногія, распаўсюджванне на планеце і асяроддзе іх пражывання. Знешняя будова павукападобных. Сістэмы органаў. Размнажэнне і развіццё.
     Разнастайнасць павукападобных (павукі, сенакосцы, скарпіёны, кляшчы): лад жыцця і характэрныя асаблівасці будовы, роля ў прыродзе і жыцці чалавека. Павуцінне. Ядавітыя віды павукападобных. Кляшчы – пераносчыкі ўзбуджальнікаў захворванняў чалавека. Паразітычныя кляшчы. Прафілактыка захворванняў. Кляшчы – шкоднікі сельскагаспадарчых культур і харчовых запасаў. Пылавыя кляшчы. Меры барацьбы з кляшчамі.

Клас Насякомыя (9 гадзін)

     Насякомыя – самая шматлікая і разнастайная група жывёл планеты, распаўсюджванне і асяроддзе іх пражывання. Знешняя будова насякомых. Сістэмы органаў. Размнажэнне і тыпы развіцця насякомых. Паводзіны насякомых.
     Разнастайнасць насякомых. Стракозы, прамакрылыя, клапы, лускакрылыя, цверда-крылыя, перапончатакрылыя, двухкрылыя: лад жыцця, характэрныя асаблівасці, роля ў прыродзе і жыцці чалавека. Насякомыя – паразіты чалавека і жывёл, пераносчыкі ўзбуджальнікаў захворванняў, шкоднікі раслін. Прафілактыка захворванняў, спосабы барацьбы са шкоднікамі. Выкарыстанне насякомых чалавекам. Прыручаныя насякомыя. Пчалаводства, шаўкаводства і іх прадукцыя. Калекцыяніраванне насякомых. Рэдкія і ахоўныя віды.

     Вучні павінны ведаць:
- асяроддзе пражывання членістаногіх;
- характэрныя асаблівасці знешняй і ўнутранай будовы;
- класіфікацыю членістаногіх;
- самыя галоўныя прыстасаванні водных і наземных членістаногіх да асяроддзя іх пражывання;
- ролю членістаногіх у прыродзе і жыцці чалавека.
     Вучні павінны ўмець:
- прыводзіць прыклады членістаногіх;
- выяўляць падабенства і адрозненне ў будове розных членістаногіх (ракападобных, павукападобных, насякомых);
- распазнаваць розных членістаногіх на малюнках і ў прыродным асяроддзі.

     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: хіцінізаваная кутыкула, лінька, незамкнутая крывяносная сістэма, лёгачны мяшок, трахеі, мальпігіевы сасуды, метамарфоз поўны і няпоўны, кукалка, фасетачныя вочы.

ТЫП ХОРДАВЫЯ (33 гадзіны)

Агульныя прыметы хордавых жывёл (2 гадзіны)

     Асяроддзе пражывання i распаўсюджванне хордавых у прыродзе. Адметныя рысы будовы хордавых жывёл. Разнастайнасць хордавых жывёл.
     Ланцэтнік – пераходнае звяно паміж беспазваночнымі і хордавымі жывёламі.
     Пазваночныя жывёлы – пераважная група сучасных хордавых. Роля ў прыродзе і жыцці чалавека.

     Вучні павінны ведаць:
- асяроддзе пражывання хордавых жывёл;
- агульныя прыметы жывёл гэтай групы;
- класіфікацыю хордавых.
     Вучні павінны ўмець выяўляць самыя галоўныя прыметы хордавых.
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: хорда, нервовая трубка, чэрап, галаўны мозг.

Надклас Рыбы (5 гадзін)

     Разнастайнасць знешняй будовы ў залежнасці ад ладу жыцця рыб. Прыстасаванні да пражывання ў водным асяроддзі. Сістэмы органаў. Размнажэнне і працэсы развіцця. Нераст. Паводзіны рыб у перыяд размнажэння. Паняцце аб прахадных і аселых відах рыб. Ахова рыб у перыяд нерасту.
     Разнастайнасць рыб. Храстковыя (акулы, скаты) і касцявыя рыбы. Асетрападобныя, ласосепадобныя, селядцападобныя, карпападобныя, кісцяпёрыя: лад жыцця і характэрныя асаблівасці будовы, роля ў прыродзе і жыцці чалавека.
     Прамысловае і аматарскае рыбалоўства. Прылады лоўлі. Рыбаводства і рыбаразвядзенне. Акварыумнае рыбаводства. Ахова рыб.

     Вучні павінны ведаць:
- асаблівасці знешняй будовы і працэсаў жыццядзейнасці рыб у сувязі з пражываннем у водным асяроддзі;
- асаблівасці размнажэння рыб;
- асаблівасці будовы нервовай сістэмы, якія дазволілі ўскладніць паводзіны рыб;
ролю рыб у прыродным асяроддзі і жыцці чалавека;
- прыклады рыб, якія жывуць у вадаёмах Рэспублікі Беларусь.
     Вучні павінны ўмець:
- знаходзіць на ілюстрацыях апісаныя ў вучэбным дапаможніку дэталі будовы сістэм органаў рыб;
- характарызаваць рыб як насельнікаў вадаёмаў;
- выкарыстоўваць набытыя веды пра рыб для ўтрымання рыб у акварыуме; захавання тэрмінаў і спосабаў лоўлі рыб.
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: луска, орган бакавой лініі, адзін круг кровазвароту, двухкамернае сэрца, артэрыя, вена, артэрыяльная і вянозная кроў, падстраўнікавая залоза, рэфлекс, нераст, прахадныя і аселыя рыбы.

Клас Земнаводныя, або Амфібіі (3 гадзіны)

     Распаўсюджванне земнаводных у прыродзе і асяроддзе іх пражывання. Асаблівасці будовы і жыццядзейнасці земнаводных як насельнікаў двух асяроддзяў. Асаблівасці знешняй будовы (на прыкладзе жабы). Сістэмы органаў. Размнажэнне і развіццё. Метамарфоз у амфібій. Паводзіны земнаводных у перыяд размнажэння.
     Разнастайнасць земнаводных: бясхвостыя (жабы, рапухі) і хвастатыя (саламандры, трытоны); лад жыцця і характэрныя асаблівасці, роля ў прыродзе і жыцці чалавека. Прамысловыя віды земнаводных. Ядавітыя віды земнаводных. Утрыманне земнаводных. Ахова земнаводных.

     Вучні павінны ведаць:
- прыстасаванні земнаводных да жыцця ў водным і наземным асяроддзі;
- асаблівасці размнажэння;
- асноўныя асаблівасці бясхвостых і хвастатых земнаводных;
- прыклады земнаводных фаўны Рэспублікі Беларусь;
- ролю земнаводных у прыродзе, жыцці і гаспадарцы чалавека.
     Вучні павінны ўмець:
- прыводзіць прыклады земнаводных;
- апісваць асаблівасці распаўсюджвання і жыццядзейнасці земнаводных;
- адрозніваць земнаводных на малюнках і ў прыродзе.
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: земнаводныя, клаака, трохкамернае сэрца, два кругі кровазвароту, лёгкія, скурнае дыханне, акамадацыя, апалонікі.

Клас Паўзуны, або Рэптыліі (4 гадзіны)

     Распаўсюджванне паўзуноў у прыродзе і асяроддзе іх пражывання. Знешняя бу-дова паўзуноў. Сістэмы органаў. Размнажэнне і развіццё. Паўзуны – яйцакладучыя пазваночныя.
     Разнастайнасць паўзуноў: лускаватыя (змеі, яшчаркі і інш.), кракадзілы, чарапахі; лад жыцця і характэрныя асаблівасці будовы, роля ў прыродзе і жыцці чалавека. Ядавітыя віды паўзуноў. Першая дапамога пры ўкусе змяі. Утрыманне паўзуноў у няволі (серпентарыі). Прамысловыя віды паўзуноў. Прадукты жыццядзейнасці паўзуноў, якія выкарыстоўваюцца чалавекам. Ахова паўзуноў.

     Вучні павінны ведаць:
- асноўныя асаблівасці знешняй будовы і працэсаў жыццядзейнасці ў сувязі з пражываннем у наземным асяроддзі;
- характэрныя асаблівасці размнажэння;
- адметныя прыметы яшчарак, змей, кракадзілаў, чарапах;
- паўзуноў фаўны Рэспублікі Беларусь;
- ролю паўзуноў у прыродзе і жыцці чалавека;
- правілы паводзін чалавека пры ўкусе ядавітай змяі.
     Вучні павінны ўмець:
- прыводзіць прыклады паўзуноў;
- характарызаваць асаблівасці знешняй і ўнутранай будовы паўзуноў у сувязі з умовамі пражывання;
- прымяняць правілы паводзін чалавека пры ўкусе ядавітай змяі;
- выкарыстоўваць набытыя веды пра паўзуноў для прадухілення ўкусаў ядавітымі змеямі; аказання першай дапамогі пры ўкусе ядавітай змяі.
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: рагавое покрыва цела, ячэістыя лёгкія, гартань, трахея, бронхі, кара вялікіх паўшар’яў.

Клас Птушкі (7 гадзін)

     Распаўсюджванне птушак у прыродзе і асяроддзе іх пражывання. Птушкі – пазваночныя, здольныя да палёту. Асаблівасці знешняй будовы, пёравае покрыва. Асаблівасці будовы сістэм органаў у сувязі з палётам. Размнажэнне і развіццё. Будова яйка птушак. Паводзіны птушак у перыяд размнажэння (будаўніцтва гнёздаў, прывабліванне партнёраў і інш.). Клопат пра патомства.
     Разнастайнасць птушак. Лад жыцця і характэрныя асаблівасці птушак лесу, адкрытых прастораў, вадаёмаў, балот і ўзбярэжжаў, роля ў прыродзе і жыцці чалавека. Міграцыі птушак. Выкарыстанне птушак чалавекам. Птушкагадоўля. Эстэтычная роля птушак. Ахова птушак.

     Вучні павінны ведаць:
- асноўныя асаблівасці знешняй будовы і працэсаў жыццядзейнасці ў сувязі з прыстасаваннем птушак да палёту;
- асаблівасці размнажэння і развіцця птушак;
- асаблівасці паводзін птушак;
- асноўныя экалагічныя групы птушак;
- прыклады найбольш масавых птушак фаўны Рэспублікі Беларусь;
- ролю птушак у прыродзе, жыцці і гаспадарцы чалавека.
     Вучні павінны ўмець:
- знаходзіць падабенства і адрозненне ў будове і працэсах жыццядзейнасці птушак і паўзуноў;
- прыводзіць прыклады птушак розных экалагічных груп;
- абгрунтаваць прыналежнасць птушак да групы жывёл з высокім узроўнем працэсаў жыццядзейнасці;
- вызначаць відавую прыналежнасць найбольш распаўсюджаных птушак палёў, лясоў, вадаёмаў, гарадскога асяроддзя;
- выкарыстоўваць набытыя веды пра птушак для вырошчвання птушак з мэтай атрымання прадуктаў харчавання; прываблівання птушак у сельскагаспадарчыя і лясныя ўгоддзі для аховы ад шкоднікаў; правядзення падкормкі птушак у неспрыяльны перыяд года; аховы птушак і месцаў іх пражывання.
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: складаны крыж, кіль, двайное дыханне, цеплакроўнасць, гамаятэрмія.

Клас Млекакормячыя, або Звяры (12 гадзін)

     Распаўсюджванне млекакормячых у прыродзе і асяроддзе іх пражывання. Знешняя будова. Скура і валасяное покрыва. Сістэмы органаў. Размнажэнне і развіццё. Паводзіны млекакормячых у перыяд размнажэння (прывабліванне партнёраў і інш.). Клопат пра патомства.
     Разнастайнасць млекакормячых. Яйцакладучыя і жыванароджаныя. Жыванароджаныя млекакормячыя (сумчатыя, насякомаедныя, рукакрылыя, грызуны, драпежныя, парнакапытныя, няпарнакапытныя, ластаногія, кітападобныя, хобатныя, прыматы): лад жыцця і характэрныя асаблівасці будовы. Роля млекакормячых у прыродзе і жыцці чалавека. Прамысловыя жывёлы. Млекакормячыя – пераносчыкі ўзбуджальнікаў небяспечных захворванняў чалавека. Прыручэнне жывёл. Разнастайнасць парод свойскіх жывёл. Жывёлагадоўля. Зверагадоўля. Ахова млекакормячых.

     Вучні павінны ведаць:
- асяроддзе пражывання млекакормячых;
- характэрныя адметныя асаблівасці знешняй будовы і працэсаў жыццядзейнасці млекакормячых як вышэйшых хордавых жывёл;
- асаблівасці паводзін;
- асаблівасці размнажэння і развіцця;
- самыя галоўныя адметныя асаблівасці будовы і працэсаў жыццядзейнасці млекакормячых розных груп, прыстасаваных да асяроддзя свайго пражывання;
- ролю млекакормячых у прыродзе, жыцці і гаспадарцы чалавека;
- асноўныя прычыны знікнення многіх відаў млекакормячых;
- меры па прадухіленні зніжэння біяразнастайнасці млекакормячых;
- найбольш значных млекакормячых фаўны Беларусі і занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
     Вучні павінны ўмець:
- знаходзіць падабенства і адрозненне ў будове першазвяроў і паўзуноў;
- прыводзіць прыклады млекакормячых;
- абгрунтоўваць прычыны пануючай ролі млекакормячых у біяцэнозах;
- выкарыстоўваць набытыя веды пра млекакормячых для стварэння аптымальных умоў пры ўтрыманні свойскіх жывёл; стварэння неабходных умоў пры пакаёвым утрыманні сабак, катоў і іншых млекакормячых.
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: скурныя залозы, малочныя залозы, малако, дыяфрагма, жыванароджанасць, матка, плацэнта.

ЖЫВЁЛЬНЫ СВЕТ І ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ЧАЛАВЕКА (4 гадзіны)

     Жывёльны свет. Жывёлы лясоў, вадаёмаў і адкрытых тэрыторый. Сінантропныя жывёлы.
     Уздзеянне дзейнасці чалавека на жывёл прыроднага асяроддзя. Запаведныя тэрыторыі Беларусі. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь.

     Вучні павінны ведаць:
- найбольш распаўсюджаныя віды жывёл, якія насяляюць лясы, вадаёмы, лугі, палі, гарадскія тэрыторыі;
- асноўныя напрамкі гаспадарчай дзейнасці чалавека, у якіх выкарыстоўваюцца жывёлы;
- асноўныя прычыны, якія прыводзяць да зніжэння колькасці жывёл і іх біяразнастайнасці;
- асноўныя меры аховы жывёл.
     Вучні павінны ўмець:
- прыводзіць прыклады відаў жывёл, якія жывуць у розных экасістэмах;
- характарызаваць гаспадарчую дзейнасць чалавека, звязаную са зніжэннем колькасці жывёл або разбурэннем іх асяроддзя пражывання;
- прыводзіць прыклады ахоўных відаў жывёл;
- прыводзіць прыклады запаведных тэрыторый Рэспублікі Беларусь;
- выкарыстоўваць набытыя веды пра жывёл для стварэння аптымальных умоў для ўтрымання свойскіх жывёл; стварэння неабходных умоў пры пакаёвым утрыманні сабак, катоў і іншых млекакормячых; прадухілення разбурэння месцаў пражывання дзікіх жывёл;
- арганізацыі і правядзення прыродаахоўных мерапрыемстваў.
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь, асабліва ахоўныя тэрыторыі.

свернуть

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Біялогія» для IX клаcа

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Біялогія»
для IX класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання

Тэма 1. Клеткі, тканкі, органы і сістэмы органаў чалавека (4 гадзіны)

     Уяўленне пра навукі, якія вывучаюць чалавека і яго здароўе: анатомія, фізіялогія, псіхалогія і гігіена.
     Клетка – структурная адзінка арганізма. Уяўленне пра хімічны склад клеткі: неарганічныя (вада, мінеральныя солі) і арганічныя (бялкі, тлушчы, вугляводы) рэчывы. Будова клеткі арганізма чалавека. Паняцце пра саматычныя і палавыя клеткі чалавека.
     Тканкі, іх класіфікацыя (эпітэліяльная, мышачная, нервовая, унутранага асяроддзя) і прынцыпы арганізацыі.
Органы, сістэмы органаў. Арганізм – адзінае цэлае.

     Вучні павінны ведаць на ўзроўні ўяўлення:
- пра навукі, якія вывучаюць арганізм чалавека;
- хімічны склад, будову і жыццёвыя функцыі клеткі.
     Вучні павінны ведаць:
- чатыры асноўныя тыпы тканак (эпітэліяльная, мышачная, нервовая, унутранага асяроддзя);
- органы і сістэмы органаў.
     Вучні павінны ўмець:
- абгрунтоўваць узаемасувязь будовы і функцыі тканак арганізма чалавека;
- характарызаваць асноўныя тыпы тканак;
- характарызаваць органы і сістэмы органаў.
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: анатомія, фізіялогія, гігіена, медыцына, псіхалогія, клетка, тканка, раздражняльнасць, узбудлівасць, праводнасць, скарачальнасць, орган, сістэма органаў, арганізм.

Тэма 2. Нервовая сістэма (6 гадзін)

     Уяўленне пра нервовую, гумаральную і нейрагумаральную рэгуляцыі працэсаў жыццядзейнасці арганізма.
     Значэнне нервовай сістэмы. Класіфікацыя нервовай сістэмы па анатамічным (цэнтральная і перыферычная) і функцыянальным (саматычная і аўтаномная) прынцыпах.
     Нервовая тканка: нейроны і глія. Будова нейрона (цела, дэндрыт, аксон). Узаемадзеянні паміж нейронамі. Сінапс. Класіфікацыя нейронаў (адчувальныя, уставачныя і рухальныя). Рэфлекс. Рэфлекторная дуга. Нервовае валакно. Нерв.
     Цэнтральная нервовая сістэма. Спінны мозг: будова (сегменты, шэрае і белае рэчыва) і функцыі (рэфлекторная і правадніковая). Галаўны мозг: ствол (прадаўгаваты мозг, мост, сярэдні мозг, прамежкавы мозг), мазжачок і вялікія паўшар’і (канечны мозг).
     Аўтаномная (вегетатыўная) нервовая сістэма. Аддзелы (сімпатычны і парасімпатычны), будова, функцыі.
     Гігіена нервовай сістэмы. Уплыў фактараў навакольнага асяроддзя і ладу жыцця на функцыянаванне нервовай сістэмы.

     Вучні павінны ведаць:
- прынцыпы класіфікацыі нервовай сістэмы;
- асаблівасці будовы нейрона як структурнай адзінкі нервовай сістэмы;
- класіфікацыю нейронаў;
- асноўныя звёны рэфлекторнай дугі;
- будову і функцыі спіннога і галаўнога мозга;
- агульны прынцып будовы аўтаномнай нервовай сістэмы.
     Вучні павінны ўмець:
- састаўляць рэфлекторныя дугі саматычных і аўтаномных рэфлексаў;
- разумець ролю прамой і зваротнай сувязі ў дзейнасці цэнтральнай нервовай сістэмы;
- выкарыстоўваць набытыя веды для абгрунтавання ўплыву фактараў навакольнага асяроддзя і ладу жыцця на функцыянаванне нервовай сістэмы.
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: нервовая, гумаральная і нейрагумаральная рэгуляцыі, цэнтральная і перыферычная нервовыя сістэмы, назвы аддзелаў цэнтральнай нервовай сістэмы, саматычная і аўтаномная нервовыя сістэмы, нейрон, аксон, дэндрыт, міелінавая абалонка, нерв, рэцэптар, нервовы цэнтр, рэфлекс, рэфлекторная дуга, шэрае рэчыва, белае рэчыва.

Тэма 3. Сенсорныя сістэмы (4 гадзіны)

     Сенсорныя сістэмы чалавека, агульныя прынцыпы арганізацыі. Будова і функцыі аналізатара.
     Зрокавая сенсорная сістэма: значэнне і будова. Механізм фарміравання выявы і зрокавага ўспрымання. Захворванні органаў зроку (блізарукасць, дальназоркасць, дальтанізм, астыгматызм, катаракта). Гігіена органа зроку. Першая дапамога пры траўмах органа зроку.
     Слыхавая сенсорная сістэма: значэнне і будова. Працэсы ўспрымання гуку. Гігіена органа слыху.
     Уяўленне пра сенсорныя сістэмы смаку, нюху, раўнавагі, дотыку.

     Вучні павінны ведаць на ўзроўні ўяўлення будову і функцыі сенсорных сістэм смаку, нюху, раўнавагі, дотыку.
     Вучні павінны ведаць:
- агульныя прынцыпы арганізацыі сенсорных сістэм;
- будову і функцыі асноўных структурных элементаў органаў зроку і слыху;
- аб прынцыпах успрымання святла і гуку;
- правілы гігіены органаў зроку і слыху.
     Вучні павінны ўмець:
- тлумачыць узаемасувязь будовы і функцый органаў сенсорных сістэм;
- аказваць першую дапамогу пры траўмах органаў зроку.
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: перыферычны, правадніковы, цэнтральны аддзелы, назвы абалонак і структур ядра вочнага яблыка, фотарэцэптары, зрокавыя цэнтры, назвы структурных элементаў знешняга, сярэдняга і ўнутранага вуха, цэнтры слыху.

Тэма 4. Эндакрынная сістэма (3 гадзіны)

     Эндакрынная сістэма і прынцып яе работы. Залозы ўнутранай сакрэцыі (гіпофіз, шчытападобная, наднырачнікі), гармоны (самататрапін, вазапрэсін, аксітацын, тыраксін, корцікастэроіды, адрэналін, альдастэрон) і іх значэнне для рэгуляцыі функцый. Гіперфункцыя і гіпафункцыя залоз, эндакрынныя захворванні.
     Залозы змешанай сакрэцыі (падстраўнікавая і палавыя), гармоны (інсулін, глюкагон, андрагены, эстрагены). Прыметы гіпафункцыі і гіперфункцыі залоз і іх наступствы.
     Прафілактыка развіцця эндакрынных захворванняў (дыябет, гіпа- і гіпертырэоз).

     Вучні павінны ведаць:
- залозы ўнутранай і змешанай сакрэцыі;
- гармоны;
гіпа- і гіперфункцыі эндакрынных залоз;
- месцазнаходжанне, знешнюю будову і функцыі залоз унутранай і знешняй сакрэцыі;
- прынцып работы эндакрыннай сістэмы.
     Вучні павінны ўмець:
- абгрунтоўваць прыняцце мер прафілактыкі некаторых гарманальных парушэнняў;
- выкарыстоўваць набытыя веды для разумення наступстваў, злучаных з парушэннямі функцый эндакрыннай сістэмы і выканання мер прафілактыкі некаторых эндакрынных парушэнняў (дыябет, гіпа- і гіпертырэоз).
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: унутраная і змешаная сакрэцыі, гармон, гіперфункцыя, гіпафункцыя, назвы залоз і гармонаў.

Тэма 5. Апорна-рухальны апарат (4 гадзіны)

     Апорна-рухальны апарат: шкілет і мышцы (актыўная частка).
     Касцявая сістэма (шкілет). Хімічны склад касцей. Будова касцявой тканкі трубчастай косці. Форма касцей. Тыпы злучэння касцей.
     Шкілет галавы. Косці мазгавога (лобная, патылічная, скроневыя, цемянныя) і тварнага (вачніцы, насавыя косці, верхняя і ніжняя сківіцы) аддзелаў.
     Шкілет тулава: пазваночнік і грудная клетка.
     Шкілет верхніх канечнасцей: плечавы пояс (лапаткі, ключыцы) і свабодная верхняя канечнасць (плечавая косць, локцевая і прамянёвая косці, запясце, пясць, фалангі пальцаў).
     Шкілет ніжніх канечнасцей: тазавы пояс (тазавыя косці, злучаныя з крыжом) і свабодная ніжняя канечнасць (сцегнавая косць, вялікая і малая галёначныя косці, ступня з перадплюсны, плюсны, фалангі пальцаў).
     Мышачная сістэма. Будова і функцыі шкілетных мышцаў. Уяўленне пра класіфікацыю мышцаў па форме, функцыі, становішчы ў целе чалавека.
     Работа мышцаў: дынамічная і статычная. Стомленасць. Пасіўны і актыўны адпачынак. Рэгуляцыя мышачных скарачэнняў. Уплыў фізічнай нагрузкі на развіццё мышачнай тканкі.
     Першая дапамога пры расцяжэннях, вывіхах суставаў, пераломах касцей. Прафілактыка парушэння паставы (гарбаватасць, скаліёз), развіцця плоскаступнёвасці.

     Вучні павінны ведаць на ўзроўні ўяўлення пра мышцы арганізма чалавека.
     Вучні павінны ведаць:
- будову, формы, тыпы злучэнняў касцей;
- косці галавы, тулава, верхніх і ніжніх канечнасцей;
- знешнюю будову і функцыі мышцаў;
- значэнне рухальнай актыўнасці для захавання здароўя;
- прычыны і наступствы парушэнняў апорна-рухальнага аппарата;
- прыметы расцяжэнняў, вывіхаў суставаў і пераломаў касцей.
     Вучні павінны ўмець:
- тлумачыць значэнне рухальнай актыўнасці для захавання здароўя;
- аказаць першую дапамогу пры расцяжэннях, вывіхах суставаў і пераломах касцей;
- ужываць веды для выканання гігіены рухаў і прад’яўлення дазаванай фізічнай нагрузкі з мэтай прафілактыкі парушэнняў апорна-рухальнага апарата.
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: апорна-рухальны апарат, эпіфіз, дыяфіз, надкосніца, кампактнае і губчатае рэчыва, чырвоны і жоўты касцявы мозг, сустаў, сустаўныя звязкі, поласць, сумка, назвы буйных касцей восевага шкілета і шкілета канечнасцей, мышачнае валакно, сухажылле, назвы асноўных груп мышцаў, антаганісты, сінергісты, стомленасць, дынамічная і статычная работа.

Тэма 6. Унутранае асяроддзе арганізма (5 гадзін)

     Кампаненты ўнутранага асяроддзя арганізма (кроў, лімфа, тканкавая вадкасць) і іх узаемасувязь. Гамеастазіс – падтрыманне сталасці ўнутранага асяроддзя.
     Кроў і яе функцыі. Састаў і функцыі плазмы крыві. Форменныя элементы крыві (эрытрацыты, лейкацыты, трамбацыты): месца ўтварэння, будова, працягласць жыцця, месца разбурэння, функцыі. Роля гемаглабіну ў газаабмене, межы нормы. Групы крыві па сістэме АВ0. Рэзус-фактар. Пераліванне крыві. Уяўленне пра агульны і біяхімічны аналізы крыві як метадах адзнакі стану здароўя чалавека. Захворванні крыві (анемія, лейкозы, прамянёвыя хваробы).
     Імунная сістэма. Віды імунітэту (клеткавы, гумаральны, натуральны, штучны). Вакцынацыя. Фактары, якія ўплываюць на імунітэт.

     Вучні павінны ведаць на ўзроўні ўяўлення:
- пра агульны і біяхімічны аналізы крыві;
- аб працэсе згусання крыві;
- пра межы нормы для формавых элементаў крыві і гемаглабіну.
     Вучні павінны ведаць:
- састаў і функцыі плазмы крыві;
- форменныя элементы крыві і іх функцыі;
- групы крыві і правілы пералівання крыві;
- віды імунітэту.
     Вучні павінны ўмець:
- тлумачыць змену самаадчування пры зніжэнні зместу гемаглабіну;
- характарызаваць імунітэт, яго значэнне ў жыцці чалавека, меры прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі;
- абгрунтоўваць фактары, якія ўплываюць на імунітэт;
- абгрунтоўваць неабходнасць вакцынацыі;
- выкарыстоўваць набытыя веды для выканання мер прафілактыкі інфекцыйных захворванняў і своечасовага звароту за медыцынскай дапамогай.
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: унутранае асяроддзе арганізма, гамеастазіс, фізіялагічная норма, плазма, форменныя элементы (эрытрацыты, лейкацыты, трамбацыты), сываратка, гемаглабін, група крыві, донар, рэцыпіент, згусанне крыві, фагацытоз, імунітэт, вакцына.

Тэма 7. Сардэчна-сасудзістая сістэма (4 гадзіны)

     Сасудзістая сістэма чалавека: крывяносная і лімфатычная сістэмы. Будова і функцыі крывяносных сасудаў у сувязі з выкананай функцыяй (артэрыі, капіляры, вены).
     Будова сэрца чалавека як біялагічнай помпы (калясардэчная сумка, камеры сэрца, сценкі, сардэчныя клапаны). Аўтаматыя сэрца. Сардэчны цыкл.
     Кровазварот. Малы і вялікі кругі кровазвароту. Рух крыві па сасудах. Пульс. Крывяны ціск. Нервовая і гумаральная рэгуляцыі дзейнасці сэрца і сасудаў. Першая дапамога пры крывацёках. Асноўныя захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы (атэрасклероз, ішэмічная хвароба сэрца, інфаркт міякарда, інсульт).
     Гігіена сардэчна-сасудзістай сістэмы. Асноўныя прычыны, прыметы і прафілактыка сардэчна-сасудзістых захворванняў.

     Вучні павінны ведаць:
- будову і функцыі крывяносных сасудаў і сэрца;
- уласцівасці сардэчнай мышцы;
- арганізацыю вялікага і малога кругоў кровазвароту;
- асноўныя прынцыпы рэгуляцыі дзейнасці сардэчна-сасудзістай сістэмы;
- асноўныя прычыны, прыметы і прафілактыка сардэчна-сасудзістых захворванняў.
     Вучні павінны ўмець:
- растлумачыць сувязь будовы і функцыі камер сэрца, сасудаў рознага тыпу;
- знаходзіць на целе кропкі павярхоўнага размяшчэння буйных артэрый і падлічваць пульс;
- вымяраць крывяны ціск з дапамогай танометра;
- тлумачыць шкодны ўплыў нікаціну, алкаголю, наркотыкаў на сардэчна-сасудзістую сістэму і рэгуляцыю яе функцыі;
- абгрунтоўваць уплыў ладу жыцця на работу сардэчна-сасудзістай сістэмы і наступствы для здароўя;
- аказаць першую дапамогу пры крывацёках.
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: артэрыі, вены, капіляры, калясардэчная сумка, перадсэрдзі, страўнічкі, клапаны сэрца, сардэчны цыкл, сістала, дыястала, аўтаматыя сэрца, вялікі і малы кругі кровазвароту, пульс, тонус сасудаў, сісталічны і дыясталічны ціск, гіпертэнзія, гіпатэнзія, асноўныя захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Тэма 8. Дыхальная сістэма (4 гадзіны)

     Значэнне дыхання. Уяўленне пра знешняе і ўнутранае (тканкавае) дыханні. Будова і функцыі дыхальных шляхоў: насавой поласці, гартані (шчытападобны храсток, надгартаннік, галасавыя звязкі), трахеі, бронхаў. Будова і функцыі лёгкіх.
     Дыхальныя рухі: удых і выдых. Жыццёвая ёмістасць лёгкіх як паказчык фізічнага развіцця арганізма. Рэгуляцыя дыхання. Дыхальныя рэфлексы.
     Склад удыхальнага, альвеалярнага і выдыханага паветра. Абмен газаў у лёгкіх і тканках. Сувязь паміж дыхальнай і крывяноснай сістэмамі.
     Гігіена органаў дыхання. Прафілактыка захворванняў, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам. Уплыў курэння на органы дыхання.
     Першая дапамога пры спыненні дыхання.

     Вучні павінны ведаць:
- будову і функцыі дыхальных шляхоў і лёгкіх;
- механізм дыхальных рухаў;
- паслядоўнасць этапаў газаабмену ў лёгкіх і тканках;
- асноўныя прынцыпы рэгуляцыі дыхання;
- меры гігіены і прафілактыкі захворванняў органаў дыхання;
- меры першай дапамогі пры спыненні дыхання.
     Вучні павінны ўмець:
- растлумачыць сувязь паміж будовай і функцыяй органаў дыхальнай сістэмы;
- вызначаць змену рытму дыхання і тлумачыць прычыны яго ўзнікнення;
- выкарыстоўваць набытыя веды для выканання мер прафілактыкі захворванняў органаў дыхання.
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: знешняе і ўнутранае дыханне, насавая поласць, гартань, шчытападобны храсток, надгартаннік, трахея, бронхі, бранхіёлы, альвеолы, лёгачная і прысценачная плеўры, плеўральная поласць, жыццёвая ёмістасць лёгкіх, дыхальны цэнтр, хемарэцэптары, дыхальныя рэфлексы.

Тэма 9. Стрававальная сістэма (5 гадзін)

     Харчаванне – аснова жыццядзейнасці арганізма. Уяўленне пра абмен рэчываў. Харчовыя рэчывы і запатрабаванне ў іх у залежнасці ад узроўня фізічнага развіцця. Бялковы, тлушчавы, вугляводны, салявы і водны абмен рэчываў. Вітаміны (С, А, D, В1, В6, В12) і іх значэнне для арганізма. Харчаванне і страваванне.
Агульная характарыстыка стрававальнага тракту і стрававальных залоз.
     Ротавая поласць (зубы, слінныя залозы, язык): будова і функцыі. Ферменты слінных залоз (амілаза і мальтаза).
Глотка, стрававод, страўнік: будова і функцыі. Кампаненты страўнікавага соку: ферменты (пепсін, ліпаза), саляная кіслата, слізь. Уплыў нікаціну і алкаголю на страваванне ў страўніку.
     Тонкая кішка: дванаццаціперсная, пустая і падуздышная. Месцазнаходжанне, будова і функцыі падстраўнікавай залозы і печані. Ферменты соку падстраўнікавай залозы (трыпсін, амілаза, ліпаза). Страваванне ў тонкім кішэчніку.      Усмоктванне.
     Тоўстая кішка: будова і функцыі.
     Рэгуляцыя стрававання.
     Гігіена харчавання. Рацыянальнае харчаванне і яго прынцыпы (харчовая піраміда, рэжым харчавання). Аказанне першай дапамогі пры харчовых атручваннях.

     Вучні павінны ведаць на ўзроўні ўяўлення:
- пра харчовую піраміду;
- пра стрававальныя ферменты і сакрэты.
     Вучні павінны ведаць:
- асноўныя кампаненты ежы;
- асноўныя функцыі харчовых рэчываў;
- значэнне асноўных груп вітамінаў (С, А, D, В1, В6, В12) для абмену рэчываў;
- будову і функцыі органаў стрававальнай сістэмы;
- асноўныя прынцыпы рэгуляцыі стрававання.
     Вучні павінны ўмець:
- растлумачыць узаемасувязь будовы і функцый органаў стрававальнай сістэмы;
- тлумачыць неабходнасць выканання гігіены і прынцыпаў рацыянальнага харчавання для падтрымання здароўя чалавека;
- састаўляць сутачны рацыён харчавання ў адпаведнасці з прынцыпамі рацыянальнага харчавання;
- выконваць меры прафілактыкі захворванняў органаў стрававання;
- аказваць першую дапамогу пры харчовых атручваннях.
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: харчовыя рэчывы (бялкі, тлушчы, вугляводы, вітаміны, вада, мінеральныя рэчывы), гіпа- і гіпервітамінозы, энергетычная каштоўнасць прадуктаў, рацыён, назвы аддзелаў стрававальнага тракту і стрававальных залоз, страваванне, ферменты (амілаза, мальтаза, пепсін, ліпаза, трыпсін), сокі (страўнікавы, падстраўнікавы, кішэчны), усмоктванне, піраміда харчавання, рэжым харчавання.

Тэма 10. Выдзяляльная сістэма (3 гадзіны)

     Значэнне працэсаў выдзялення ў жыццядзейнасці арганізма. Органы, якія выконваюць выдзяляльную функцыю: ныркі, потавыя залозы, лёгкія, кішэчнік.
     Нырка як мочаўтваральны орган: размяшчэнне, будова і функцыі. Нефрон – структурна-функцыянальная адзінка ныркі. Этапы ўтварэння мачы (фільтраванне, рэабсорбцыя) і яе састаў. Рэгуляцыя мочаўтварэння. Мочавыводзячыя органы: мачаточнік, мачавы пузыр, мочаспускальны канал.
     Гігіена мочавыдзяляльнай сістэмы. Захворванні мочавыдзяляльнай сістэмы (піеланефрыт, мочакаменная хвароба). Уплыў хімічных рэчываў, алкаголю на органы выдзяляльнай сістэмы.

     Вучні павінны ведаць на ўзроўні ўяўлення пра органы, якія ўдзельнічаюць у выдзяленні канчатковых прадуктаў абмену рэчываў з арганізма.
     Вучні павінны ведаць:
- будову і функцыі органаў мочавыдзяляльнай сістэмы;
- будову нефрона як структурна-функцыянальнай адзінкі ныркі;
- этапы ўтварэння мачы;
- механізмы рэгуляцыі ўтварэння мачы.
     Вучні павінны ўмець:
- растлумачыць сувязь паміж будовай і функцыяй мачавых органаў;
- тлумачыць значэнне пітнога рэжыму для падтрымання водна-салявога балансу ў арганізме;
- абгрунтаваць выкананне правіл гігіены для прафілактыкі захворванняў мочавыдзяляльнай сістэмы.
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: назвы мачавых органаў, коркавае (нырачнае цельца) і мазгавое (піраміды) рэчыва ныркі, нефрон (капсула, нырачныя канальцы), фільтраванне, першасная мача, рэабсорбцыя, другасная мача, зборныя трубачкі, ныркавая лаханка, інфекцыі мачавых органаў (сыходная і ўзыходная).

Тэма 11. Скура – покрыў цела (3 гадзіны)

     Будова і функцыі скуры, здольнасць да рэгенерацыі. Вытворныя скуры: пазногці, валасы, сальныя і потавыя залозы. Скура як орган: рэцэптары, крывяносныя сасуды. Роля сасудаў скуры падчас цеплаабмену арганізма і асяроддзя.
     Прыметы здаровай скуры. Уплыў фактараў асяроддзя і ладу жыцця на здароўе скуры. Прафілактыка захворванняў скуры.
     Гігіена скуры і яе вытворных. Загартоўванне арганізма.
     Першая дапамога пры апёках (тэрмічныя і хімічныя), адмарожаннях скуры, цеплавым і сонечным ударах.

     Вучні павінны ведаць на ўзроўні ўяўлення пра вытворныя скуры.
     Вучні павінны ведаць:
- будову скуры;
- ролю скуры як покрыву цела чалавека ў забеспячэнні бар’ернай, выдзяляльнай і ахоўнай функцый;
- значэнне сасудаў скуры падчас цеплаабмену;
правілы першай дапамогі пры апёках і адмарожаннях, цеплавым і сонечным ударах.
     Вучні павінны ўмець:
- растлумачыць функцыі скуры і яе вытворных;
- тлумачыць карысць працэдур загартоўвання;
- ужываць атрыманыя веды для падтрымання здароўя скуры і яе вытворных;
- абгрунтоўваць выкананне правіл асабістай гігіены;
- выкарыстоўваць набытыя веды для аховы скуры ад дзеяння пашкоджвальных фізічных і хімічных фактараў, для аказання першай дапамогі пры апёках, адмарожаннях, цеплавым і сонечным ударах.
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: эпідэрміс (рагавы і парасткавы слаі, меланін), дэрма (сасочкавы і сеткаваты (потавыя залозы, валасяныя цыбуліны і сумка, сальныя залозы) слаі), рэцэптары, падскурная тлушчавая клятчатка, цеплаабмен, апёкі (тэрмічны, кіслотны, шчолачны), адмарожанні, цеплавы і сонечны ўдары.

Тэма 12. Рэпрадуктыўная сістэма. Індывідуальнае развіццё чалавека і яго здароўе (2 гадзіны)

     Органы мужчынскай палавой сістэмы (машонка, семяннікі, семявыносячыя пратокі, семявыя пузыркі, прастата, палавы член). Уяўленне пра будову і паспяванне сперматазоіда, семявая вадкасці.
     Органы жаночай палавой сістэмы (яечнікі, матачныя трубы, матка, похва). Уяўленне пра будову і паспяванне яйцаклеткі, менструальны цыкл.
     Апладненне. Цяжарнасць. Уплыў алкаголю, нікаціну, таксічных рэчываў на развіццё зародка і плода. Роды.

     Вучні павінны ведаць на ўзроўні ўяўлення:
- функцыі семявай вадкасці;
- значэнне менструальнага цыклу;
- прыметы цяжарнасці.
     Вучні павінны ведаць:
- адрозненне мужчынскіх і жаночых палавых клетак (сперматазоід і яйцаклетка) і стадыі іх паспявання;
- месцазнаходжанне і агульны прынцып арганізацыі органаў мужчынскай і жаночай палавых сістэм і іх функцыі;
- біялагічны сэнс апладнення.
     Вучні павінны ўмець:
- пералічваць перыяды цяжарнасці;
- выкарыстоўваць атрыманыя веды для тлумачэння ўплыву алкаголю, нікаціну, таксічных рэчываў на развіццё зародка і плода;
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: рэпрадукцыя, назвы мужчынскіх і жаночых рэпрадуктыўных органаў, палавыя клеткі (сперматазоід, яйцаклетка), менструацыя, палюцыі, апладненне, цяжарнасць, зародак, плод, перыяды цяжарнасці, плацэнта, пупавіна, роды.

Тэма 13. Вышэйшая нервовая дзейнасць (2 гадзіны)

     Паводзіны чалавека. Прыстасавальны характар паводзін. Уяўленне пра безумоўныя і ўмоўныя рэфлексы. Умовы і механізм (часавыя сувязі) утварэння і тармажэння ўмоўных рэфлексаў. Сон і яго значэнне. Віды сну. Гігіена сну.
     Вышэйшая нервовая дзейнасць (ВНД) чалавека. Заснавальнікі вучэння пра вышэйшую нервовую дзейнасць (ВНД). Першая і другая сігнальныя сістэмы.

     Вучні павінны ведаць на ўзроўні ўяўлення:
- пра вышэйшую нервовую дзейнасць чалавека;
- фізіялагічную аснову фарміравання ўмоўных рэфлексаў;
- першую і другую сігнальныя сістэмы.
     Вучні павінны ведаць:
- адрозненне ўмоўных рэфлексаў ад безумоўных;
- умовы і механізм утварэння і тармажэння ўмоўных рэфлексаў;
- фазы сну.
     Вучні павінны ўмець:
- параўноўваць безумоўныя і ўмоўныя рэфлексы;
- растлумачыць значэнне другой сігнальнай сістэмы для развіцця чалавека як віду;
- абгрунтаваць уплыў ладу жыцця на працэсы вышэйшай нервовай дзейнасці чалавека.
     Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: безумоўныя і ўмоўныя рэфлексы, вышэйшая нервовая дзейнасць, часавая сувязь, першая і другая сігнальныя сістэмы, павольны і хуткі сон.

свернуть

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Біялогія» для X клаcа

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Біялогія»
для Х клаcа ўстаноў адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання
(базавы ўзровень)

Уводзіны (1 гадзіна)

     Разнастайнасць жыцця на Зямлі. Узроўні арганізацыі жыцця: малекулярны, клетачны, арганізменны, папуляцыйна-відавы, біяцэнатычны, біягеацэнатычны (экасістэмны), біясферны.

Арганізм і асяроддзе (13 гадзін)

     Арганізм – асноўная адзінка жыцця. Агульныя ўласцівасці жывых арганізмаў.
     Асяроддзе пражывання арганізмаў. Паняцце пра асяроддзе пражывання арганізмаў і навакольнае асяроддзе.  Фактары асяроддзя і іх класіфікацыя. Заканамернасці дзеяння экалагічных фактараў асяроддзя на арганізм. Межы вынослівасці. Паняцце пра абмежавальныя фактары.
     Святло ў жыцці арганізмаў. Фотаперыяд і фотаперыядызм. Экалагічныя групы раслін па адносінах да светлавога рэжыму ў асяроддзі пражывання.
     Тэмпература як экалагічны фактар. Прыстасаванне раслін і жывёл да розных тэмпературных умоў асяроддзя.
     Вільготнасць як экалагічны фактар. Прыстасаванне раслін да рознага воднага рэжыму.
     Прыстасаванне жывых арганізмаў да сезонных рытмаў умоў асяроддзя пражывання.
     Асяроддзі жыцця і адаптацыі да іх арганізмаў. Воднае асяроддзе. Адаптацыя арганізмаў да жыцця ў вадзе.
     Наземна-паветранае і глебавае асяроддзі пражывання. Адаптацыя арганізмаў да жыцця ў наземна-паветраным асяроддзі і глебе.
     Жывы арганізм як асяроддзе пражывання. Адаптацыя арганізмаў да жыцця ў іншым арганізме – паразітызм.

     Вучні павінны:
     ведаць:
- узроўні арганізацыі жыцця;
- агульныя ўласцівасці жывых арганізмаў;
- класіфікацыю экалагічных фактараў;
- заканамернасці ўздзеяння экалагічных фактараў на арганізмы;
- пра ролю святла, тэмпературы, вады ў жыцці жывых арганізмаў;
- адаптацыю жывых арганізмаў да асяроддзя пражывання;
- экалагічныя групы жывёл і раслін па адносінах да фактараў асяроддзя;
- уплыў чалавека на жывыя арганізмы (станоўчы і адмоўны);
- межы вынослівасці арганізмаў;
- сценабіёнты і эўрыбіёнты;
- пайкілатэрмных і гамаятэрмных жывёл;
     умець:
- праводзіць назіранні за жывымі арганізмамі з мэтай высвятлення іх прыстасаванасці да асяроддзя пражывання;
- характарызаваць асяроддзі жыцця і адаптацыю жывых арганізмаў да розных асяроддзяў пражывання;
- складаць кароткі канспект прачытанага тэксту, вылучаць галоўнае, ставіць пытанні да тэксту, складаць кароткія рэфераты;
- будаваць схемы, табліцы, дыяграмы, графікі на аснове вызначаных даных;
- знаходзіць неабходную інфармацыю ў розных крыніцах і выкарыстоўваць яе для рашэння праблем, якія ўзнікаюць;
     выкарыстоўваць веды пра экалагічныя фактары: для стварэння аптымальных умоў вырошчвання культурных і пакаёвых раслін, пры ўтрыманні свойскай жывёлы;
- для абгрунтавання мер па ахове жывых арганізмаў і асабістага ўдзелу ў прыродаахоўных мерапрыемствах;
    валодаць:
    асноўнымі тэрмінамі і паняццямі пры апісанні заканамернасцей уздзеяння экалагічных фактараў на жывыя арганізмы і іх адаптацыю да асяроддзя пражывання: асяроддзе пражывання, экалагічныя фактары (кліматычныя, біятычныя, антрапагенныя); межы вынослівасці, лімітуючыя фактары; фотаперыяд, фотаперыядызм; святлолюбівыя расліны, ценелюбівыя расліны, ценевынослівыя расліны; цяплолюбівыя расліны, холадаўстойлівыя расліны; ксерафіты, мезафіты, гіграфіты, склерафіты, сукуленты;
     прыёмамі стварэння аптымальных умоў для вырошчвання культурных раслін, утрымання свойскай жывёлы.

Чалавек у навакольным асяроддзі (15 гадзін)

     Уплыў абіятычных фактараў асяроддзя на чалавека і яго здароўе.
     Станоўчы і адмоўны ўплыў абіятычных фактараў на арганізм чалавека. Адаптацыя арганізма чалавека да абіятычных фактараў.
     Уплыў біятычных фактараў на арганізм чалавека. Біятычныя фактары ў жыцці чалавека. Інфекцыйныя і паразітарныя захворванні. Ядавітыя грыбы, расліны і жывёлы, лекавыя расліны і іх выкарыстанне.
     Уплыў тэхналагічнай дзейнасці чалавека на навакольнае асяроддзе і яго здароўе. Асноўныя хімічныя забруджвальнікі вады, паветра, глебы, жылля чалавека. Меры, накіраваныя на зніжэнне забруджвання навакольнага асяроддзя шкоднымі рэчывамі.
     Адмоўны ўплыў электрамагнітнага выпраменьвання, шуму і вібрацыі на арганізм чалавека.
     Харчаванне і здароўе. Пажыўныя рэчывы і іх функцыя. Экалагічныя праблемы харчавання сучаснага чалавека.    Выкарыстанне харчовых дабавак для павелічэння тэрміну прыгоднасці, паляпшэння кансістэнцыі і смакавых якасцей прадуктаў харчавання, іх гігіенічнае рэгламентаванне.
     Неспрыяльны ўплыў антрапагенных фактараў на арганізм чалавека. Прадухіленне магчымасці забруджвання прадуктаў харчавання шкоднымі рэчывамі ў працэсе прамысловай вытворчасці, пры вырошчванні раслін і гадоўлі жывёл.
     Сертыфікацыя харчовых прадуктаў. Гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі (ГДК) шкодных рэчываў у прадуктах харчавання. Уяўленне пра ДАСТы, санітарныя нормы і іншыя нарматыўныя дакументы, абавязковыя для выканання на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Патрабаванні, якія прад’яўляюцца да вытворчасці, упаковачнага матэрыялу, транспарціроўкі і захоўвання прадуктаў харчавання.

     Вучні павінны:
     ведаць:
- уплыў абіятычных фактараў асяроддзя на чалавека і яго здароўе;
- уплыў біятычных фактараў на чалавека;
- асноўныя інфекцыйныя захворванні і метады іх прафілактыкі;
- уплыў антрапагеннага забруджвання навакольнага асяроддзя на здароўе чалавека;
- ролю пажыўных рэчываў і іх функцый у арганізме чалавека;
- асноўныя харчовыя дабаўкі і іх уплыў на здароўе чалавека;
     умець:
- характарызаваць узаемасувязь арганізма чалавека з навакольным асяроддзем, залежнасць яго здароўя ад стану навакольнага асяроддзя;
- апісваць наступствы забруджвання навакольнага асяроддзя бытавымі і прамысловымі адходамі, ядахімікатамі, цяжкімі металамі і інш. для здароўя чалавека;
- абгрунтоўваць меры па змяншэнні забруджвання навакольнага асяроддзя бытавымі адходамі;
- выкарыстоўваць веды пра экалагічныя фактары для прадухілення або памяншэння неспрыяльных уздзеянняў фактараў асяроддзя на арганізм чалавека і яго здароўе;
     валодаць:
     асноўнымі тэрмінамі і паняццямі пры апісанні заканамернасцей уздзеяння экалагічных фактараў на арганізм чалавека: фітанцыды; пестыцыды; цяжкія металы; гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі (ГДК), бытавая хімія; шумавое забруджванне, вібрацыя; харчовыя дабаўкі, нітраты і нітрыты; прыродныя таксіны, мікатаксіны;
     навыкамі здаровага ладу жыцця, прадухілення або памяншэння неспрыяльных уздзеянняў фактараў асяроддзя на арганізм чалавека.

Размнажэнне і індывідуальнае развіццё арганізмаў (8 гадзін)

     Размнажэнне арганізмаў. Паняцце размнажэння. Тыпы размнажэння. Адметныя асаблівасці бясполага і палавога размнажэння.
     Бясполае размнажэнне. Формы бясполага размнажэння: дзяленне аднаклетачных арганізмаў, спораўтварэнне, пачкаванне, фрагментацыя, вегетатыўнае размнажэнне.
     Палавое размнажэнне. Паняцце палавога размнажэння і палавога працэсу. Паняцце пра дыплоіднасць і гаплоіднасць. Асемяненне і апладненне. Чаргаванне спосабаў размнажэння і пакаленняў у жыццёвым цыкле раслін.
     Партэнагенез – асобая форма палавога размнажэння.
     Антагенез. Паняцце антагенезу. Эмбрыянальнае і постэмбрыянальнае развіццё.
     Антагенез чалавека. Эмбрыянальнае развіццё чалавека. Уплыў умоў навакольнага асяроддзя на ўнутрывантробнае развіццё. Постэмбрыянальнае развіццё чалавека. Узроставыя перыяды жыцця чалавека ад нараджэння да смерці і іх асаблівасці.

     Вучні павінны:
     ведаць:
- тыпы размнажэння арганізмаў;
- падабенства і асноўныя адрозненні паміж палавым і бясполым размнажэннем;
- формы бясполага размнажэння;
- асаблівасці вегетатыўнага размнажэння дзікарослых і культываваных раслін;
- асаблівасці палавога размнажэння;
- асноўныя этапы эмбрыянальнага і постэмбрыянальнага развіцця жывёл і чалавека;
- пра асемяненне і апладненне ў жывёл;
- партэнагенез як асобую форму палавога размнажэння;
     умець:
- характарызаваць бясполае і палавое размнажэнне арганізмаў;
- прыводзіць прыклады бясполага размнажэння арганізмаў, у тым ліку вегетатыўнага размнажэння розных раслін (у прыродзе і ва ўмовах культуры);
- характарызаваць заканамернасці індывідуальнага развіцця арганізмаў, у тым ліку арганізма чалавека;
- тлумачыць і аналізаваць інфармацыю, якая пададзена ў выглядзе малюнкаў, табліц;
- самастойна знаходзіць у розных крыніцах (у тым ліку і ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, сродках масавай інфармацыі (СМІ)), аналізаваць, ацэньваць і выкарыстоўваць інфармацыю пра размнажэнне і індывідуальнае развіццё арганізмаў;
     выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні: пры размнажэнні пакаёвых і культурных раслін, развядзенні свойскай жывёлы; для тлумачэння ўплыву неспрыяльных фактараў асяроддзя на развіццё арганізма чалавека;
     валодаць:
     асноўнымі тэрмінамі і паняццямі пры апісанні размнажэння і індывідуальнага развіцця жывых арганізмаў: размнажэнне (бясполае, палавое, вегетатыўнае); асемяненне, апладненне; партэнагенез; антагенез (эмбрыянальнае развіццё, постэмбрыянальнае развіццё); бластула, гаструла, нейрула;
     асноўнымі прыёмамі размнажэння культурных, пакаёвых і дзікарослых раслін.

Від і папуляцыя (5 гадзін)

     Від – біялагічная сістэма. Паняцце віду як формы існавання жыцця. Крытэрыі віду. Арэал віду. Паняцце пра эндэмікі і касмапаліты.
     Папуляцыя – структурная адзінка існавання віду. Характарыстыка папуляцыі. Уласцівасці папуляцыі, Структура папуляцыі. Значэнне захавання і падтрымкі ўласцівасцей папуляцыі для яе існавання і захавання віду ў цэлым.    Значэнне ведаў пра ўласцівасці і структуру папуляцыі для прагназавання яе будучага існавання.

     Вучні павінны:
     ведаць:
- крытэрыі віду;
- пра эндэмікі і касмапаліты (на ўзроўні ўяўлення);
- асноўныя ўласцівасці папуляцыі;
- структуру папуляцыі;
- абсалютную і ўдзельную нараджальнасць (на ўзроўні ўяўлення);
     умець:
- праводзіць параўнанне розных відаў арганізмаў па розных крытэрыях;
- адрозніваць віды па марфалагічным крытэрыі;
- выкарыстоўваць набытыя веды пра віды і папуляцыі для абгрунтавання мер па ахове і ўдзелу ў прыродаахоўных мерапрыемствах;
     валодаць:
     асноўнымі тэрмінамі і паняццямі пры апісанні відаў і папуляцый: від, крытэрыі віду; арэал; папуляцыя; уласцівасці папуляцыі; структура папуляцыі;
     прыёмамі правядзення лакальных прыродаахоўных мерапрыемстваў.

Экасістэма – асноўная адзінка біясферы (15 гадзін)

     Экасістэма як адзінства біятопу і біяцэнозу. Біяцэноз і біятоп. Сувязі арганізмаў у біяцэнозах: трафічныя, тапічныя, фарычныя, фабрычныя.
     Тыпы біятычных узаемаадносін арганізмаў у біяцэнозах.
     Паняцце пра відавую структуру біяцэнозу. Прасторавая структура біяцэнозу: вертыкальная (яруснасць) і гарызантальная (мазаічнасць).
     Экасістэма. Біягеацэноз. Структурныя і функцыянальныя блокі экасістэмы. Ланцугі і сеткі харчавання. Пашавыя і дэтрытныя ланцугі. Трафічныя ўзроўні. Экалагічныя піраміды (піраміда лікаў, піраміда біямас, піраміда энергіі).  Правіла Ліндэмана. Паняцце пра біямасу і прадуктыўнасць экасістэм.
     Дынаміка экасістэм. Паняцце экалагічнай сукцэсіі.
     Аграэкасістэмы і іх асаблівасці. Паняцце аграэкасістэмы. Адрозненне аграэкасістэм ад прыродных экасістэм. Разнастайнасць аграэкасістэм.

     Вучні павінны:
     ведаць:
- структуру біяцэнозу, біятопу, экасістэмы;
- сувязі і ўзаемаадносіны арганізмаў у біяцэнозах;
- функцыянальныя групы арганізмаў у экасістэме;
- дынаміку экасістэм;
- асноўныя аграэкасістэмы і іх адрозненні ад прыродных экасістэм;
     умець:
- тлумачыць узаемадзеянне і ўзаемасувязь кампанентаў экасістэмы;
- састаўляць ланцугі і сеткі харчавання, экалагічныя піраміды і аналізаваць іх;
- параўноўваць прыродныя і штучныя экасістэмы;
- рашаць экалагічныя задачы;
     выкарыстоўваць набытыя веды пра экасістэмы:
- для стварэння і падтрымкі ўстойлівасці штучных экасістэм: акварыума, саду, парку, агарода і інш.;
- абгрунтавання мер па ахове прыродных экасістэм;
- памяншэння забруджвання навакольнага асяроддзя бытавымі адходамі, эканомнага расходавання вады, электраэнергіі, цяпла і інш.;
- вырошчвання экалагічна чыстай сельскагаспадарчай прадукцыі;
     валодаць:
- асноўнымі тэрмінамі і паняццямі пры характарыстыцы прыродных і штучных экасістэм: біяцэноз, біятоп, экасістэма, біягеацэноз; яруснасць, мазаічнасць; прадуцэнты, фотатрофы, хематрофы, кансументы, рэдуцэнты; ланцуг харчавання, сетка харчавання; трафічны ўзровень, экалагічная піраміда; біямаса, першасная прадукцыя, другасная прадукцыя; канкурэнцыя, драпежніцтва, мутуалізм, каменсалізм, паразітызм; сукцэсія; аграэкасістэма;
     прыёмамі экалагічных паводзін у быце, прыродных і штучных экасістэмах;
     навыкамі рашэння экалагічных задач.

Біясфера – жывая абалонка Зямлі (5 гадзін)

     Біясфера і яе межы. Паняцце біясферы. Працягласць біясферы і яе межы. Умовы існавання жывых арганізмаў. Структура біясферы. Жывое, біягеннае, коснае і біякоснае рэчыва біясферы.
     Паняцце пра біягеахімічныя функцыі жывога рэчыва: энергетычную, газавую, канцэнтрацыйную, акісляльна-аднаўленчую.
     Кругаварот рэчываў у біясферы. Кругаварот вады, вугляроду, кіслароду. Біягенная міграцыя атамаў, роля арганізмаў у кругавароце рэчываў.
     Паняцце пра эвалюцыю і стабільнасць біясферы.

     Вучні павінны:
     ведаць:
- межы біясферы;
- кампаненты біясферы;
- пра жывое, біягеннае, коснае і біякоснае рэчывы (на ўзроўні ўяўлення);
- пра біягеахімічныя функцыі жывога рэчыва (на ўзроўні ўяўлення);
- кругавароты рэчываў асноўных элементаў;
- асноўныя этапы эвалюцыі біясферы;
- пра ўмовы стабільнасці біясферы (на ўзроўні ўяўлення);
     умець:
- адрозніваць межы і кампаненты біясферы;
- складаць кругавароты рэчываў у біясферы;
     валодаць:
     асноўнымі тэрмінамі і паняццямі пры характарыстыцы біясферы як глабальнай біялагічнай сістэмы: біясфера; жывое рэчыва, коснае рэчыва, біягеннае рэчыва, біякоснае рэчыва; функцыі жывога рэчыва; кругаварот рэчываў;
     навыкамі аналізу тэкстаў, вылучэння галоўнага, напісання анатацый, кароткіх паведамленняў, выступлення з  паведамленнямі, вядзення дыскусій па праблемах устойлівасці біясферы, пра уплыў чалавека на кругаварот рэчываў у біясферы.

Чалавек і біясфера (4 гадзіны)

     Экалагічныя праблемы лесу, сельскай гаспадаркі і горада. Прычыны страты біяразнастайнасці (разбурэнне прыродных месцаў пражывання віду, празмерная антрапагенная нагрузка). Шляхі захавання біялагічнай разнастайнасці. Спецыялізаваныя тэрыторыі, якія ахоўваюцца: запаведнікі, заказнікі, нацыянальныя паркі. Чырвоныя кнігі.

     Вучні павінны:
     ведаць:
- экалагічныя праблемы лесу, сельскай гаспадаркі і горада;
- спецыялізаваныя тэрыторыі, якія ахоўваюцца;
- ролю чалавека ў біясферы;
     умець:
- абгрунтоўваць неабходнасць аховы біясферы і захавання відавай разнастайнасці арганічнага свету;
- выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні для абгрунтавання мер па ахове біясферы;
    валодаць:
    асноўнымі тэрмінамі і паняццямі: запаведнік, заказнік, нацыянальны парк, Чырвоная кніга;
    навыкамі аналізу тэкстаў, вылучэння галоўнага, вядзення дыскусій па глабальных праблемах біясферы, выкліканых гаспадарчай дзейнасцю чалавека ў біясферы.

свернуть
поделиться в:
Контакты
Адрес: 222837 Минская обл., Пуховичский р-н, аг. Ситники, ул. Центральная, 5
Телефон: +375 1713 95-1-54
e-mail: ananichy.upk@pukhovichi-asveta.gov.by
Поиск по сайту