Детский лагерь "Планета детства". Отчет за 29.12.2023

29.12.2023. Дзень чацвёрты.
Тэма дня: «Дзень Беларусі». «Праспект снежны»
Дэвіз дня: «Зямля бацькоў — мая зямля!»

     Чацвёрты дзень лагернай змены пачаўся з хвілінкі здароўя «Прафілактыка прастудных захворванняў» і «Правілы асабістай гігіены».

      Выхавателі лагера пазнаёмілі дзяцей  з нацыянальнымі традыцыямі беларускага  народа, прагледзелі відэа “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, наведалі школьную экпазіцыю  “Генацыд беларускага народа у гады Вялікай Айчыннай вайны”.

          Спраборніцтвы «Алімпіяда Дзеда Мароза» вызначылі спартыўныя таленты выхаванцаў.      

          Закончыўся чацвёрты дзень у лагеры хвілінкай бяспекі «Дзіцячыя свавольствы і іх наступствы. Чаму вучыць вуліца» і «Як паводзіць сябе на дарозе».


   

поделиться в: