Месяц май багаты на нашы дасягненні ...

01.06.2023

Апошні навучальны месяц – май, стаў ураджайным на дасягненні навучэнцаў нашай школы ...

     20 мая на раённым свяце "Ты носіш ганарова імя піянер" былі ўзнагароджаны дыпламанты раённага конкурсу дзіцячай творчасці "Выратавальнікі вачыма дзяцей". Дыпломам І ступені і памятным падарункам была адзначана работа вучня 10 класа Навіцкага Андрэя ў намінацыі "Апавяданне". Кіраўнік - Карбоўская Л.А.

     У канцы мая былі вызначаны пераможцы абласной дыстанцыйнай алімпіяды "На шляху да поспеху" па вучэбных прадметах, якую праводзіла ДУА "Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі". Вучні нашай школы прынялі ўдзел у алімпіядах па прадметах "Беларуская мова і літаратура" (Бурая Таццяна - 8 кл., Падаляка Алеся - 7кл., Чэкаліна Дзіяна - 6кл.); "Руская мова і літаратура" (Бурая Таццяна - 8кл., Скачок Ганна - 7кл., Чэкаліна Дзіяна - 6 кл.); "Геаграфія" (Рубан Ягор - 7кл., Чэкаліна Дзіяна - 6кл.).
     Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана вучаніца 8 класа Бурая Таццяна па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура".

     У маі былі падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага творчага конкурсу "Соблюдаем законы дорог". Дыпломам І ступені была адзначана работа вучаніцы 7 класа Смаляк Ганны ў намінацыі "Падзелка". Работа прыняла ўдзел у абласным этапе конкурсу. Кіраўнік - Харэцкая А.П.

поделиться в:
Контакты
Адрес: 222837, Минская обл., Пуховичский р-н, аг. Ситники, ул. Центральная, 5
Телефон: +375 1713 95-1-54
e-mail: ananichy.upk@pukhovichi-asveta.gov.by
Поиск по сайту