Экскурсія ў ДУ "Музей Максіма Багдановіча"

31.05.2023

31 мая 2023 года вучні 5-10 класаў ДУА "Ананіцкая сярэдняя школа" наведалі ДУ "Музей Максіма Багдановіча" ў Мінску.

     Экскурсавод падрабязна расказала аб жыцці і творчасці класіка беларускай літаратуры, пазнаёміла з цікавымі экспанатамі музея. Усе разам прыгадвалі вядомыя радкі лірыкі і факты з біяграфіі паэта.

     Літаратурны музей Максіма Багдановіча — гэта адзін з самых прыгожых музеяў беларускай сталіцы. Ён размясціўся ў двухпавярховым будынку (помнік гарадской архітэктуры XIX стагоддзя) у Траецкім прадмесці. Траецкае прадмесце — старажытны куток Мінска на левым беразе р. Свіслач. Галоўнай вуліцай прадмесця была Траецкая, у XIX стагоддзі пераназваная ў Аляксандраўскую (цяпер вул м. Багдановіча). Менавіта на гэтай вуліцы знаходзіўся дом, у якім нарадзіўся класік беларускай літаратуры — Максім Адамавіч Багдановіч. На вялікі жаль, гэты дом не захаваўся. Літаратурны музей Максіма Багдановіча знаходзіцца недалёка ад таго месца.

     Пастанова аб стварэнні Літаратурнага музея Максіма Багдановіча прынята 19 верасня 1980 года. З 1 красавіка 1981 года музей пачаў дзейнічаць як установа культуры. Група мастакоў і музейных супрацоўнікаў творча працавала над стварэннем экспазіцыі музея, якая была адкрыта для наведвальнікаў 8 снежня 1991 года да 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. У доме, які пазбаўлены мемарыяльнасці, з дапамогай экспанатаў і мастацкіх прыёмаў, адноўлены непаўторны паэтычны свет паэта і яго жыццёвы шлях.

поделиться в:
Контакты
Адрес: 222837, Минская обл., Пуховичский р-н, аг. Ситники, ул. Центральная, 5
Телефон: +375 1713 95-1-54
e-mail: ananichy.upk@pukhovichi-asveta.gov.by
Поиск по сайту