Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар»

31.01.2023

У лютым 2023 года стартуе рэспубліканскі конкурс творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар». Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

     Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання творчай і грамадскай актыўнасці дзяцей і моладзі, духоўнага ўзбагачэння асобы навучэнца праз папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, гістарычную пераемнасць пакаленняў.

     Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

     Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Скарбніца традыцый маіх дзядоў»; «Жывая крыніца талентаў роднага краю». З патрабаваннямі да творчых работ можна азнаёміцца ТУТ.

     Мерапрыемства пройдзе ў чатыры этапы:

  • першы (адборачны, люты – красавік) – ва ўстановах адукацыі;
  • другі (адборачны, май – ліпень) – раённы, гарадскі (акрамя г. Мінска);
  • трэці (адборачны, жнівень – кастрычнік) – абласны, Мінскі гарадскі;
  • чацвёрты (заключны, лістапад) – рэспубліканскі.

     Пераможцы і прызёры рэспубліканскага этапу конкурсу ў кожнай намінацыі будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, удзельнікі – дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

поделиться в:
Контакты
Адрес: 222837 Минская обл., Пуховичский р-н, аг. Ситники, ул. Центральная, 5
Телефон: +375 1713 95-1-54
e-mail: ananichy.upk@pukhovichi-asveta.gov.by
Поиск по сайту