Экалагічная акцыя

26.12.2022

Экалагічная акцыя “Цяжка птушкам зімаваць – трэба ім дапамагаць” альбо “Як дашкаляты кормяць птушак”.

     Наступіла зіма … І, хоць не лютыя маразы, корму для пярнатых у лясах становіцца ўсё менш і менш. І тады яны ціснуцца бліжэй да людзей, як быццам ведаюць, што ўсе мы жывыя істоты і можам дапамагчы адзін аднаму.

     Ну як жа нам не дапамагчы птушкам, калі дашкаляты кожны дзень бачаць, як яны прылятаюць на ўчастак дзіцячага садка.    Дзеці ўжо з самага пачатку зімы падштурхоўваюць выхавальнікаў:“Калі ўжо мы прымацуем кармушкі для птушачак?”

     Калі дзеці знаходзяццца ў садку яны выглядваюць у вокны і здзіўляюцца:“Як мы не заўважылі, калі прыляцелі птушкі?” “Які добры ў іх апетыт, толькі насыпалі корму, а ўжо пустыя кармушкі! Трэба сказаць матулі , каб больш корму заўтра дала!”

     Вось так і выхоўваюцца ў дзяцей каштоўныя чалавечыя якасці, такія як суперажыванне, дабрыня і ўзаемадапамога. Вельмі важна не прапусціць гэты момант, каб потым не разводзіць рукамі: “Чаму нашыя дзеці такія жорсткія і абыякавыя?” Усім вядома ісціна, што выхаванне Чалавека патрэбна пачынаць з самага маленькага ўзросту.

     Выхавальнікі знаёмяць дзяцей з неацэннай значнасцю птушак для прыроды і чалавека. Выхаванцы могуць расказаць, як птушкі знішчаюць шкодных насякомых, ахоўваючы нашы лясы і палі, тым самым зберагаючы ўраджай і ежу для чалавека. Усё ў прыродзе ўзаемазвязана, і адзін без аднаго мы проста не зможам выжыць. Вось і павінны дапамагаць і клапаціцца.

     У пачатку снежня ў нашым дзіцячым садзе была аб’яўлена экалагічная акцыя “Цяжка птушкам зімаваць – трэба ім дапамагаць”.  Бацькі з ахвотай адгукнуліся на наш заклік. І вось ужо наша тэрыторыя папоўнілася мноствам кармушак.І за гэта вялікая падзяка нашым выхаванцам і іх бацькам!

     Так што дзеці ў вольны час не сумуюць і вельмі любяць назіраць за разнастайнымі пярнатымі.

поделиться в:
Контакты
Адрес: 222837 Минская обл., Пуховичский р-н, аг. Ситники, ул. Центральная, 5
Телефон: +375 1713 95-1-54
e-mail: ananichy.upk@pukhovichi-asveta.gov.by
Поиск по сайту