Тыдзень беларускай мовы і літараратуры, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы

15.11.2022

З 4 па 14 лістапада 2022 года ва ўстанове адукацыі “Ананіцкая сярэдняя школа” праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літараратуры, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы.

      У рамках тыдня прайшлі наступныя мерапрыемствы:
     1. Выпуск школьнай газеты “Веснік Ананіцкай школы”.
     2. Удзел у раённых “Каласавінах-2022”, якія былі арганізаваны ДУ “Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей”.
     3. Наведванне дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў Мінску.
     4. Інтэлектуальная гульня “Слабое звяно” паміж вучнямі 8 і 9 класаў (перамаглі вучні 8 класа).
     5. Конкурсная праграма “Кніга…Колас…Купала…” паміж вучнямі 10 і 11 класаў (перамаглі вучні 11 класа).
     6. Турнір мовазнаўцаў “Я гэта люблю падарожжа” паміж вучнямі 6 і 7 класаў (перамаглі вучні 7 класа).
     7. Конкурс выразнага чытання “На хвалях паэзіі”.

     Вынікі конкурсу:
      Дыпломам І ступені ўзнагароджаны Сцефаненка Настасся (10 клас), Пракапчук Захар (8 клас) , Есіповіч Іван (6 клас), Капская Юлія (4 клас).
      Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны Крывашэй Кацярына (11 клас), Бурая Таццяна (8 клас), Алейнік Аляксандра (6 клас).
      Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны Скачок Ганна (7 клас), Чэкаліна Дзіяна (6 клас) і Пракапчук Валерыя (4 клас).

     8. Конкурс малюнкаў па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа.

     Вынікі конкурсу:
      Дыпломам І ступені ўзнагароджаны Галавач Ксенія (8 клас) і Сцефаненка Настасся (10 клас).
      Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны Казлова Дзіяна (8 клас) і Бурая Таццяна (8 клас).
      Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана Бакунчык Марыя (9 клас).

     Завяршыўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры літаратурна-музычнай вечарынай “І сёння з намі Колас і Купала”, дзе былі падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы розных конкурсаў.

Арганізатар: настаўнік беларускай мовы і літаратуры Карбоўская Любоў Алегаўна.

поделиться в:
Контакты
Адрес: 222837 Минская обл., Пуховичский р-н, аг. Ситники, ул. Центральная, 5
Телефон: +375 1713 95-1-54
e-mail: ananichy.upk@pukhovichi-asveta.gov.by
Поиск по сайту