Экскурсія ў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ў Мінску

08.11.2022

8 лістапада 2022 г. у рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры, прысвечанага 140-гадоваму юбілею Якуба Коласа, вучні 8-11 класаў наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ў Мінску.

     Музей Якуба Коласа - гэта вядучы культурны цэнтр, у якім зберагаецца гісторыя жыцця і творчасці аднаго са стваральнікаў беларускай мовы і літаратуры. Размешчаны ў доме, дзе жыў Якуб Колас з 1945 па 1956 гг.

     Статус адзінага мемарыяльнага музея-сядзібы ў Мінску вызначае яго ўнікальнасць сярод іншых літаратурных музеяў сталіцы. Музей, асноўны фонд якога налічвае 32240 адзінак (2012), захоўвае асабістыя рэчы песняра і яго сям'і, кнігі, рукапісы, дакументы, творы выяўленчага мастацтва, што ўвасабляюць асобу народнага паэта і герояў твораў Якуба Коласа.

     Музей заснаваны 16 жніўня 1956 г.

     Экскурсанты не проста пабывалі ў доме, дзе пісьменнік правёў апошнія гады жыцця, але даведаліся пра цікавыя і малавядомыя факты з яго біяграфіі, убачылі незвычайныя прадметы побыту, зрабілі інтэрактыўнае падарожжа па даваенным Мінску.

поделиться в:
Контакты
Адрес: 222837 Минская обл., Пуховичский р-н, аг. Ситники, ул. Центральная, 5
Телефон: +375 1713 95-1-54
e-mail: ananichy.upk@pukhovichi-asveta.gov.by
Поиск по сайту