"Каласавіны-2022"

05.11.2022

4 лістапада 2022 года вучні школы прынялі ўдзел ў "Каласавінах-2022", якія праводзіў Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей. Свята было прымеркавана да 140-гадовага юбілею класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.

     У рамках літаратурна-мастацкага конкурсу Пракапчук Захар, вучань 8 класа, прачытаў верш "Загібелька", а Сцефаненка Анастасія, вучаніца 10 класа, прадэкламавала ўрывак з паэмы "Новая зямля" і верш "У родных мясцінах".

     Таксама вучні нашай школы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў. Першым месцам былі адзначаны малюнкі Сцефаненкі Анастасіі "За сталом" (па паэме "Новая зямля") і "У родных мясцінах", другім месцам - малюнак "Ручэй" Галавач Ксеніі, вучаніцы 8 класа.

     Кіраўнік: Карбоўская Любоў Алегаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

поделиться в:
Контакты
Адрес: 222837 Минская обл., Пуховичский р-н, аг. Ситники, ул. Центральная, 5
Телефон: +375 1713 95-1-54
e-mail: ananichy.upk@pukhovichi-asveta.gov.by
Поиск по сайту