27.06.2023. Дзень 5.
Тэма дня: "Дзень роднага краю"
Дэвіз дня: "Шануйце дзіва на планеце — святую нашу Беларусь!"
27 чэрвеня ў лагеры "Добрыя сэрцы" прайшла сустрэча выхаванцаў з Рыжовай Святланай Леанідаўнай, старшынёй Пухавіцкага ТСВОДа.
Дзеці прынялі ўдзел у экалагічнай акцыі, майстар-класе па маляванні нетрадыцыйнымі спосабамі і мерапрыемствах, прысвечаных гісторыі роднага краю.