25.06.2023. Дзень 3.
Тэма дня: "Дзень памяці"
Дэвіз дня: "Патрэбен мір на планеце, каб шчасліва смяялісь дзеці!"
25 чэрвеня — у гэты дзень дзеці ўспомнілі падзеі той Вялікай Айчыннай вайны. Яны паглядзелі відэаролік «Буду памятаць", успомнілі сваіх блізкіх: дзядоў, прадзедаў, прапрадзедаў усіх, хто аддаў свой абавязак на карысць нашай Радзімы.
Затым выхавацелі з выхаванцамі пайшлі да помніка у в. Слабаду, каб ушанаваць памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне. Ля помніка прайшло мерапрыемства у памяць аб загінуўшых у тыя жорсткія гады.
Выхаванцы ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.