05.07.2024. Дзень 5.
Тэма дня: "Дзень роднага краю"
Дэвіз дня: "Шануйце дзіва на планеце — святую нашу Беларусь!"
Пяты дзень у ДАЛ "Добрыя сэрцы" пачаўся з займальнага падарожжа ў аграсядзібу"Дары Вялеса". Хлопцы прайшлі квэст, пачаставаліся смачнымі блінамі, патанцавалі і пагулялі.
Працоўная акцыя "# за справу" аб'яднала аматараў папрацаваць! Інтэлектуальны турнір "Беларусь ад А да Я" дазволіў дзецям прадэманстраваць веды аб сімволіцы Беларусі, гарадах і славутасцях, традыцыях і легендах беларусаў.
З мэтай фарміравання ў дзяцей актыўнай грамадзянскай пазіцыі праведзена акцыя "Я люблю Беларусь". Удзельнікі акцыі дакрануліся да гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі.