Попечительский совет ГУО "Ананичская средняя школа"

 АБ’ЯВА!

     Ва ўстанове адукацыі дзейнічае папячыцельскі савет.
     Задачамі дзейнасці папячыцельскага савета з’яўляюцца:
֎ садзейнічанне школе ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі, прыцягненне грашовых сродкаў у выглядзе добраахвотных пералічэнняў (узносаў) фізічных асоб для забеспячэння дзейнасці ўстановы адукацыі;
֎ распрацоўка і рэалізацыя планаў сваёй дзейнасці ў інтарэсах школы;
֎ садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў працы педагагічных і іншых работнікаў школы;
֎ удасканаленне арганізацыі харчавання навучэнцаў (посуд, кухонны і сталовы інвентар і прыналежнасці);
֎ правядзенне спартыўных, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў;
֎ умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы (мэбля, інвентар, прыборы, абсталяванне, інструменты, вучэбна-наглядныя дапаможнікі, камп’ютары і інш.).

     Дапамога можа аказвацца толькі на добрачыннай аснове.

   Пералічэнне сродкаў ажыццяўляецца на разліковы рахунак ААТ “ААБ Беларусбанк” (BY81 АКВВ 3642 0626 0013 0600 0000, код банка АКВВВY2X, УНП 600125515) для Ананіцкай сярэдняя школа.

     Аказаць дапамогу можна шляхам пералічэння грашовых сродкаў праз сістэму ЕРИП ці ў банку па рэквізітах, указаных вышэй з абавязковым указаннем школы.

Адміністрацыя
     
     

поделиться в: