03.11.2023. Дзень 5.
Тэма дня: “Дзень памяці”
Дэвіз дня: “Подзвігі салдат у нашай памяці”
Пяты дзень лагернай змены пачаўся з зарадкі "Па парадку разлічыся", хвілінкай здароўя “Камп’ютар і мы”, урокам памяці “Ніхто не забыты, нішто не забыта” і прэзентацыяй “Піянеры–героі”.
Далей выхаванцаў лагера чакала прадстаўнік МНС, якая правяла навучальны занятак у прышкольным лагеры аб паводзінах пры пажары, нагадала правілы выкліку пажарнай аварыйна-выратавальнай службы.
У ходзе гутаркі з выхаванцамі праведзена віктарына па асновах бяспекі жыццядзейнасці, заклікана ўсіх выпісваць часопіс "Юны выратавальнік". У канцы мерапрыемства дзецям нагадала аб недапушчальнасці наведвання вадаёмаў без суправаджэння дарослых.
Закончыўся пяты дзень у лагеры хвілінкай бяспекі “Правілы паводзін з незнаёмымі людзьмі”.