30.10.2023. Дзень 1.
Тэма дня: “Дзень добрага настрою і бяспекі”
Дэвіз дня: “Пра бяспеку не забывай – здаровым і моцным вырастай!”
Першы дзень лагернай змены пачаўся з гутаркі “Правілы паводзін у аздараўленчым лагеры” і зарадкі “Загартоўвайся і здароўя набірайся!”
Далей выхаванцаў лагера чакаў конкурс малюнкаў і святочнае мерапрыемства “Прывітанне, лагер!”, прысвечаная адкрыццю дзіцячага аздараўленчага лагера.
Закончыўся першы дзень у лагеры хвілінкай бяспекі (навучанне правілам бяспечнай жыццядзейнасці, бяспечнаму шляху дадому).