18.06.2024. Дзень 14.
Тэма дня: "Дзень здароўя і спорту"
Дэвіз дня: "Здаровым быць стыльна!"
18 чэрвеня выхаванцы ДАЛ «Планета дзяцінства» прынялі ўдзел у інтэрактыўнай пляцоўцы “Карысныя і шкодныя звычкі”.
У час займальнага мерапрыемства дзеці паказалі свае веды ў пытаннях рэжыму дня, карысных прадуктаў харчавання, правілаў асабістай гігіены, метадаў барацьбы са шкоднымі звычкамі. Праведзенае спартыўнае свята “Спорт, гульня і мы” атрымалася вясёлым і захапляльным, усе дзеці атрымалі масу станоўчых эмоцый і ўражанняў! Спартыўны міні-марафон “Здаровы я – здаровая краіна” аб'яднаў аматараў бегу. Сонечнае і цёплае надвор'е, вясёлыя балельшчыкі стварылі сапраўднае свята!