12.06.2024. Дзень 9.
Тэма дня: "Дзень роднай мовы"
Дэвіз дня: "З легендаў і казак былых пакаленняў, з калосс цяжкога жытоў і пшаніц… ты выткана родная мова!"
12 чэрвеня ў дзіцячым лагеры прайшоў Дзень роднай мовы.
Выхаванцы прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Азнаёміліся з лепшымі творамі беларускай літаратуры, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, даведаліся, чаму наша мова жывая, родная і гаваркая.
У ходзе мерапрыемства «У сімвалах – гісторыя краіны” юнакі і дзяўчаты пашырылі веды аб сімвалах нашай краіны, якія ўвасабляюць суверэнітэт і нацыянальнае адзінства Беларусі.
Па завяршэнні мерапрыемстваў выхаванцы зрабілі вынік, што трэба заўсёды заставацца патрыётамі сваёй краіны. А ведаць дзяржаўныя сімвалы і родную мову - гэта абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны.