10.06.2024. Дзень 7.
Тэма дня: "Дзень прававых ведаў"
Дэвіз дня: "Усе людзі розныя і ўсе роўныя!"
Сёмы дзень у лагеры - Дзень прававых ведаў. Выхаванцы прынялі ўдзел у гульне-віктарыне «Прававое лато». Заданні віктарыны мелі творчы і пазнавальны характар, уключалі пытанні з гісторыі Канстытуцыі і абароны правоў дзіцяці.
Выхаванцы вучыліся прымяняць прававыя веды ў сітуацыях, дзе былі абазначаны супрацьпраўныя дзеянні. З дапамогай ведаў, каляровых алоўкаў і паперы дзеці склалі калаж “Па законах дарослага жыцця”. Па завяршэнні дня праведзена хвілінка бяспекі “Дзіцячыя свавольствы і іх наступствы. Чаму вучыць вуліца?”