21 лютага 2024 года ў нашай школе прайшло свята “Гучы, родная мова”, парысвечанае Дню роднай мовы.
21 лютага традыцыйна адзначаецца ва ўсім свеце Дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
"Як ты дорага мне, мая родная мова!" - пад такой назвай прайшла віктарына ў 6-м класе. Для вучняў 9-10-х класаў актуальнай ў гэты дзень была пазнавальная гадзіна "З гісторыі Міжнароднага дня роднай мовы!"
Дзеці вершаванымі радкамі гаварылі пра любую Беларусь і беларускую мову, спявалі, танцавалі і жартавалі ў п’есе-казцы “Разумная ўнучка”.