Правілы карыстання бібліятэкай–медыятэкай дзяржаўнай установы адукацыі “Ананіцкая сярэдняя школа”

05.09.2023

Правілы карыстання бібліятэкай–медыятэкай дзяржаўнай установы адукацыі “Ананіцкая сярэдняя школа”

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Правілы карыстання бібліятэкай–медыятэкай дзяржаўнай установы адукацыі “Ананіцкая сярэдняя школа” распрацаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры (Глава 18 Бібліятэчная справа), палажэннем аб бібліятэцы–медыятэцы ўстановы адукацыі.
1.2. Правілы карыстання бібліятэкай–медыятэкай дзярдаўнай установы адукацыі “Ананіцкая сярэдняя школа “ (далей – бібліятэка) рэгламентуюць агульны парадак арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэкі, правы і абавязкі бібліятэкі і карыстальніка.

2. ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

2.1. Школьнай бібліятэкай могуць карыстацца ўсе навучэнцы, настаўнікі і іншыя работнікі школы.
2.2. Карыстальнікі бібліятэкай маюць права:
2.2.1. На бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне згодна патрэбам і інтарэсам.
2.2.2. Атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе фонду бібліятэкі, парадку доступу да дакументаў, кансультатыўную дапамогу пры пошуку і выбары крыніц інфармацыі.
2.2.3. Бясплатна атрымліваць у часовае карыстанне дакументы з фонду бібліятэкі.
2.2.4. Прымаць удзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца бібліятэкай.
2.2.5. Карыстацца ў чытальнай зале тэхнічнымі сродкамі бібліятэкі.

3. ПАРАДАК КАРЫСТАННЯ БІБЛІЯТЭКАЙ–МЕДЫЯТЭКАЙ

3.1. Пры запісу ў бібліятэку карыстальнік павінен паведаміць неабходныя для афармлення звесткі і пацвердзіць згоду на выкананне правілаў карыстання бібліятэкай сваім подпісам (для навучэнцаў – з 4-га класа). Супрацоўнікі школы і законныя прадстаўнікі навучэнцаў запісваюцца ў бібліятэку па пашпарту ці іншаму дакументу, які засведчвае асобу.
3.2. На кожнага карыстальніка бібліятэкі запаўняецца чытацкі фармуляр устаноўленага ўзору, які з’яўляецца дакументам, дзе адзначаецца факт і дата выдачы карыстальніку дакументаў з фонду і прыёму іх бібліятэчным работнікам. Фармуляр захоўваецца ў бібліятэцы ўвесь перыяд навучання або работы карыстальніка ў дзяржаўнай установы адукацыі “Ананіцкая сярэдняя школа”.
3.3. Пры запісу ў бібліятэку карыстальнік павінен быць азнаёмлены з правіламі карыстання бібліятэкай.
3.4. На дом дакументы выдаюцца тэрмінам на 15 дзён. Тэрмін карыстання можа быць падоўжаны, калі на дадзены дакумент няма попыту з боку іншых карыстальнікаў. Колькасць экзэмпляраў, выдадзеных адначасова (не лічачы навучальных выданняў), не павінна перавышаць пяці. Калі кніга за гэты тэрмін не прачытана, неабходна прыйсці ў бібліятэку і прадоўжыць тэрмін карыстання.
3.5. Вучэбная і метадычная літаратура выдаецца на тэрмін навучання ў адпаведнасці з праграмай (з абавязковай перарэгістрацыяй у канцы навучальнага года). Літаратурныя творы, якія вывучаюцца па праграме на ўроках, выдаюцца на тэрмін у адпаведнасці з праграмай вывучэння.
3.6. Чарговая выдача кніг з фонду бібліятэкі карыстальніку праводзіцца
толькі пасля вяртання ўзятых раней, тэрмін карыстання якімі скончыўся.
3.7. Рэдкія і каштоўныя кнігі, альбомы, адзіныя экзэмпляры даведачных
выданняў, выданні на электронных носьбітах (дыскі) на дом не выдаюцца. Рэжым прагляду – толькі на базе бібліятэкі-медыятэкі. Электронныя сродкі навучання можна капіраваць для асабістага карыстання.
3.8. Пры атрыманні бібліятэчнай кнігі з якімі-небудзь дэфектамі карыстальнікі паведамляюць аб гэтым бібліятэкару, які робіць на такіх кнігах адпаведныя паметкі.
3.9. Выдача вучэбных выданняў ажыццыўляецца работнікам бібліятэкі з
удзелам педагогагічных работнікаў.
3.10. Вучэбныя выданні на навучальны год выдаюцца настаўнікам пачатковых класаў і класным кіраўнікам, якія:
3.10.1. Адтрымліваюць выданні у бібліятэцы, выдаюць навучэнцам і арганізуюць рамонт і здачу ў канца навучальнага года.
3.10.2. Ажыццяўляюць кантроль за захаваннем, праводзяць гутаркі па
выхаванню беражлівых адносін да кнігі.
3.11. Выдача вучэбных выданняў навучэнцам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія навучаюцца ў спецыяльных класах, класах інтэграванага навучэння і выхавання, ажыццяўляецца з фонду цэнтра каррэкцыйна-развіваючага навучання педагагічным работнікам, які прызначаны загадам дырэктара школы.

4. АДКАЗНАСЦЬ І АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

4.1. Выконваць правілы карыстання бібліятэкай.
4.2. Беражліва адносіцца да бібліятэчнага фонду.
4.3. Пры выбыцці са школы карыстальнік абавязаны вярнуць у бібліятэку ўсе дакументы з фонду, якія лічацца за ім.
4.4. Карыстальнік бібліятэкі абавязаны:
4.4.1. Беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў (не рабіць у кнігах паметкі, падкрэсліванні, не вырываць і не загінаць старонкі); забараняецца выносіць дакументы з памяшкання бібліятэкі без запісу ў фармуляры.
4.4.2. Вяртаць дакументы з фонду ў прызначаны бібліятэкай тэрмін.
4.4.3. Захоўваць цішыню і парадак ў бібліятэцы, не перашкаджаць чытаць і працаваць іншым. Не парушаць парадак расстаноўкі кніг на паліцах адкрытага доступу да фонду.
4.4.4. Штогод ў пачатку навучальнага года праходзіць перарэгістрацыю.
4.5. Чытачы, якія страцілі дакументы з фонду бібліятэкі або нанеслі ім шкоду, павінны замяніць іх адпаведна такімі ж ці прызнанымі бібліятэкай раўназначнымі. Узамен прымаюцца кнігі за тры апошніх гады выдання. Пры страце (пашкоджанні) электроннага носьбіта (дыска) чытач павінен замяніць электронны носьбіт (дыск), а ўстанова адукацыі – забяспечыць запіс адпаведнай інфармацыі на дадзены носьбіт.
4.6. Карыстальнікі, якія страцілі ці пашкодзілі вучэбнае выданне, павінны замяніць яго:
- адпаведна такім жа падручнікам або новым падручнікам, годным па школьнай праграме;
- мастацкай літаратурай за апошніх тра гады выдання;
- энцыклапедычнай літаратурай за апошніх тра гады выдання;
- даведачнай літаратурай за апошніх тра гады выдання.
     Новыя вычэбныя выданні выдаюцца толькі пасля поўнага вяртання выданняў за апошні навучальны год.
4.7. За дакументы з фонду бібліятэкі, якія страцілі вучні, адказнасць нясуць бацькі ці апякуны.
4.8. Карыстальнікі, якія парушылі правілы карыстання бібліятэкай, могуць быць пазбаўлены права карыстання на тэрмін 1 месяц. За асаблівыя парушэнні, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам, чытачы нясуць адміністрацыйную, грамадзянска-прававую або крымінальную адказнасць.

5. АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭКІ-МЕДЫЯТЭКІ ПА АБСЛУГОЎВАННЮ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

Бібліятэка-медыятэка абавязана:
5.1. Абслугоўваць карыстальнікаў у адпаведнасці з правіламі карыстання бібліятэкай.
5.2. Ствараць умовы для работы карыстальнікаў у бібліятэцы.
5.3. Ажыццяўляць бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне навучэнцаў, педагагічных работнікаў, у тым ліку з выкарыстаннем віртуальных інфармацыйна-бібліятэчных службаў і сэрвісаў.
5.4. Даваць поўную інфармацыю аб наяўнасці дакументаў ў фондзе.
5.5. Не выкарыстоўваць звесткі аб карыстальніках у іншых мэтах акрамя бібліятэчнай працы.
5.6. Аказваць дапамогу карыстальнікам у выбары літаратуры.
5.7. Даваць магчымасць карыстальнікам працаваць з каталогамі, картатэкамі, бібліяграфічнымі і інфармацыйнымі матэрыяламі. Спрыяць доступу карыстальнікаў бібліятэкі да нацыянальных і сусветных электронных адукацыйных рэсурсаў.
5.8. Арганізоўваць сацыяльна-культурныя і інфармацыйна-асветніцкія мерапрыемствы па фарміраванні медыйна-інфармацыйных ведаў навучэнцаў.
5.9. Сістэматычна сачыць за своечасовым вяртаннем у бібліятэку дакументаў з фонду і за выкананнем правіл карыстання бібліятэкай.
5.10. Забяспечыць рэжым работы бібліятэкі ў адпаведнасці з патрэбамі школы.
5.11. Забяспечыць захаванасць дакументаў у адпаведнасці з устаноўленымі правіламі працы з друкаванымі і электроннымі рэсурсамі, ствараць неабходныя ўмовы для захаванасці дакументаў.

поделиться в:
Контакты
Адрес: 222837, Минская обл., Пуховичский р-н, аг. Ситники, ул. Центральная, 5
Телефон: +375 1713 95-1-54
e-mail: ananichy.upk@pukhovichi-asveta.gov.by
Поиск по сайту