05 снежня 2024 года ў рамках рэалізацыі абласнога педагагічнага праекта "Фарміраванне цікавасці да вывучэння літаратурна-гістарычнай спадчыны сродкамі краязнаўчага турызму" вучні 6-7 класаў Ананіцкай сярэдняй школы наведалі філіял "Акопы" Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы з цэнтрам у вёсцы Харужынцы.
Загадчык філіяла Гурэцкая Алена Васільеўна пазнаёміла з літаратурна- дакументальнай экспазіцыяй "Кропкі моцы", што размясцілася ў залах музея. Вучні з захапленнем чыталі вершы, знаходзілі рукапісы ў незвычайных драўляных кнігах, вадзілі карагод з песнямі, складалі словы-сімвалы і карціну з вялікіх пазлаў-кубікаў, вызначалі, якія музы дапамагалі Янку Купалу ў яго творчасці.
Пазнавальнай і цікавай была асобная экспазіцыя народнай творчасці, асабліва запомніліся вырабы з лазы: лялькі, карціны, мэбля, прадметы побыту.