10 кастрычніка 2024 года, у рамках рэалізацыі абласнога педагагічнага праекта "Фарміраванне цікавасці да вывучэння літаратурна-гістарычнай спадчыны сродкамі краязнаўчага турызму" вучні 6-7 класаў Ананіцкай сярэдняй школы наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў Мінску.
Цікавымі і пазнавальнымі былі не толькі экскурсія па залах музея, але і квэст "У пошуках папараць-кветкі", у якім з задавальненнем прынялі ўдзел 5 каманд. Перамагла каманда "Паўлінкі", якая ўсе заданні квэста выканала хутка і правільна.