Пашпарт педагагічнага праекта
“Фарміраванне цікавасці да вывучэння літаратурна-гістарычнай спадчыны сродкамі краязнаўчага турызму”
№ |
Структурны кампанент педагагічнага праекта |
Асноўныя элементы зместу
|
1 |
Тэма праекту |
Фарміраванне цікавасці да вывучэння літаратурна-гістарычнай спадчыны сродкамі краязнаўчага турызму |
2 |
Аўтары праекта (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада) |
Карбоўская любоў Алегаўна (настаўнік беларускай мовы і літаратуры) Няпеўная Ірына Леанідаўна (настаўнік гісторыі) |
3 |
Тэрміны рэалізацыі |
2024-2026 гг. |
4 |
Актуальнасць праекта |
Папулярызацыя беларускай літаратуры і культуры праз наведванне музеяў у рамках праграмы выхавання дзяцей і моладзі на 2021-2025гг. |
5 |
Мэта і задачы праекта |
Мэта: стварэнне ўмоў для фарміравання цікавасці да вывучэння літаратуры, гісторыі і культуры Беларусі сродкамі краязнаўчага рэсурсу Задачы: 1) арганізаваць наведванне літаратурных і краязнаўчых музеяў Мінскай вобласці і горада Мінска; 2) пашырыць веды вучняў па літаратуры, гісторыі і культуры Беларусі па-за межамі школьнай праграмы па тых матэрыялах, якія будуць акрэслены ў музеях; 3) распрацаваць і аформіць літаратурна-краязнаўчы маршрут для вывучэння спадчыны Міншчыны |
6 |
Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі выніковасці праектнай дзейнасці |
1. Актыўны ўдзел і станоўчая дынаміка задаволенасці вучняў і іх законных прадстаўнікоў у рэалізацыі праекта. 2. Станоўчая дынаміка ў засваенні адукацыйных праграм па літаратуры, гісторыі, грамадазнаўстве, мастацтве. 3. Пашырэнне сацыяльна-педагагічнага партнёрства ў рамках рэалізацыі праекта з іншымі ўстановамі адукацыі і культуры. |
7 |
Карысны вынік (праектны прадукт) |
Распрацаваны літаратурна-краязнаўчы даведнік для вувучэння літаратурна-краязнаўчай спадчыны |