Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Пухавіцкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ананіцкая сярэдняя школа”
ПЕДАГАГІЧНЫ ПРАЕКТ
“Фарміраванне цікавасці да вывучэння літаратурна-гістарычнай спадчыны сродкамі краязнаўчага турызму”
Тэрмін рэалізацыі: 2024-2027 гг.
Кіраўнік педагагічнага праекта: Карбоўская Любоў Алегаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры тэл. 8 01713 95154 e-mail: ananichy.upk@pukhovichi-asveta.gov.by |
Агульныя звесткі. Юрыдычная назва ўстановы адукацыі: Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ананіцкая сярэдняя школа” Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці
Тэма педагагічнага праекта: “Фарміраванне цікавасці да вывучэння літаратурна-гістарычнай спадчыны сродкамі краязнаўчага турызму”
Тэрмін рэалізацыі педагагічнага праекта: 2024-2027 гг.
Звесткі аб кіраўніку ўстановы адукацыі: Кавалева Таццяна Іванаўна
Звесткі аб кіраўніку педагагічнага праекта: Карбоўская Любоў Алегаўна
Звесткі аб удзельніках рэалізацыі педагагічнага праекта: педагогі, навучэнцы і іх законныя прадстаўнікі
Адказныя:
- Кавалева Таццяна Іванаўна – дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Ананіцкая сярэдняя школа”
- Ахатнічэнка Ірына Герргіеўна – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Ананіцкая сярэдняя школа”
- Ладыка Святлана Аляксандраўна – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Ананіцкая сярэдняя школа”
Выканаўцы:
- Карбоўская Любоў Алегаўна – настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Ананіцкая сярэдняя школа”
- Няпеўная Ірына Леанідаўна – настаўнік гісторыі дзяржаўнай установы адукацыі “Ананіцкая сярэдняя школа”
- Носава Наталля Аляксееўна – бібліятэкар дзяржаўнай установы адукацыі “Ананіцкая сярэдняя школа”
- Крэмень Наталля Яўгеньеўна – педагог-арганізатар дзяржаўнай установы адукацыі “Ананіцкая сярэдняя школа”
- Навучэнцы 6-11 класаў
- Законныя прадстаўнікі непаўналетніх
Актуальнасць педагагічнага праекта
Без развітай духоўнай культуры няма дзяржавы: культура фарміруе дух нацыі. Вось чаму на першы план вылучаецца задача маральнага выхавання чалавека, захавання і ўмацавання культурных і ідэалагічных асноў дзяржавы і грамадства. Таму асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на пытанні выхавання маладога пакалення праз станоўчыя прыклады, заснаваныя на эпахальных момантах нашай гісторыі і культуры. І ў гэтай справе патрыятычнага накірунку значную ідэалагічную ролю адыгрываюць музеі – захавальнікі гістарычнай памяці.
Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што беларускія музеі з’яўляюцца часткай адукацыйнай сістэмы Рэспублікі Беларусь. Рэальная музейная аўдыторыя – школьнікі. Узаемадзеянне навучальных устаноў з музеямі неабходна развіваць і ўдасканальваць.
У распрацоўцы матэрыялаў праекта закладзены патэнцыял па фарміраванні ў вучняў цікавасці да вывучэння літаратуры, гісторыі і культуры Беларусі і папулярызацыі нацыянальнай спадчыны.
Асноўная ідэя праекта
Папулярызацыя беларускай літаратуры і культуры праз наведванне музеяў у рамках праграмы выхавання дзяцей і моладзі на 2021-2025гг.
Мэта: стварэнне ўмоў для фарміравання цікавасці да вывучэння літаратуры, гісторыі і культуры Беларусі сродкамі краязнаўчага рэсурсу
Задачы:
- Арганізаваць наведванне літаратурных і краязнаўчых музеяў Мінскай вобласці і горада Мінска.
- Пашырыць веды вучняў па літаратуры, гісторыі і культуры Беларусі па-за межамі школьнай праграмы па тых матэрыялах, якія будуць акрэслены ў музеях.
- Распрацаваць і аформіць літаратурна-краязнаўчы маршрут для вывучэння спадчыны Міншчыны.
- Далучыць моладзь да культурнай спадчыны Беларусі, фарміраваць грамадзянска-патрыятычныя якасці асобы, пачуццё нацыянальнай самасвядомасці.
- Садзейнічаць выхаванню грамадзяніна і патрыёта Беларусі.
Тэарэтычнае абгрунтаванне педагагічнага праекта
Любіце гэтую святую зямлю аддана і да канца.
Іншай вам не дадзена, дый не патрэбна.
У. Караткевіч
Педагагічны праект “Фарміраванне цікавасці да вывучэння літаратурна-гістарычнай спадчыны сродкамі краязнаўчага турызму” накіраваны на далучэнне моладзі да культурнай спадчыны Беларусі, фарміраванне пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, грамадзянска-патрыятычных якасцей асобы.
Педагагічны праект змяшчае комплекс мерапрыемстваў, якія накіраваны на павышэнне ўзроўню ведаў ведаў па літаратуры, гісторыі і культуры Беларусі.
Літаратурныя музеі – гэта скарбніцы ўнікальных рукапісаў, асабістых рэчаў, рэдкіх фотаздымкаў беларускіх аўтараў і архіўных дакументаў. Наведванне літаратурных музеяў – гэта незвычайны фармат для экскурсій, дзе дзеці і дарослыя могуць даведацца пра жыццё знакамітых пісьменнікаў і паэтаў Беларусі, унікнуць у побыт, прасякнуты духам эпохі, пачытаць творы, разгадаць рэбусы і загадкі на аснове творчасці, наведаць музейна-педагагічныя заняткі, пазнаёміцца з інтэрактыўнымі экспазіцыямі.
Праект дазволіць правесці работу па ўдасканаленні ўзаемадзеяння навучальных устаноў з літаратурнымі і краязнаўчымі музеямі Мінскай вобласці і горада Мінска, распрацаваць літаратурна-краязнаўчы маршрут для вывучэння спадчыны Міншчыны.
Мадэль будучага адукацыйнага працэсу:
- агранізацыя літаратурных чытанняў, паглыбленае знаёмства з біяграфіяй і творчасцю беларускіх аўтараў;
- наведванне літаратурных і краязнаўчых музеяў Мінскай вобласці і горада Мінска;
- творчыя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі і паэтамі;
- стварэнне інтэрнэт-платформы праекта на афіцыйным сайце установы адукацыі;
- распрацоўка і афармленне літаратурна-краязнаўчага маршрута для вывучэння спадчыны Міншчыны;
- асвятленне рэалізацыі праекта ў сродках масавай інфармацыі.
Дзейнасць па распрацоўцы, планаванні і рэалізацыі педагагічнага праекта мяркуе наступныя этапы:
1 этап: падрыхтоўчы (з 1 мая 2024г. па 31 жніўня 2024 г.)
2 этап: асноўны (з 1 верасня 2024 г. па 31 мая 2027 г.)
3 этап: заключны (з 1 чэрвеня 2027 г. па 30 верасня 2027 г.)
Формы справаздачы:
кастрычнік 2025 г. – прамежкавая справаздача;
верасень 2027 г. – выніковая справаздача.
Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі рэзультатыўнасці праектнай дзейнасці
- Актыўны ўдзел і станоўчая дынаміка задаволенасці вучняў і іх законных прадстаўнікоў у рэалізацыі праекта.
- Станоўчая дынаміка ў засваенні адукацыйных праграм па літаратуры, гісторыі, грамадазнаўстве, мастацтве.
- Пашырэнне сацыяльна-педагагічнага партнёрства ў рамках рэалізацыі праекта з іншымі ўстановамі адукацыі і культуры.
Спіс выкарыстаных крыніц
- Карлюкевіч,А.Краязнаўчы рэсурс у вывучэнні беларускай літаратуры / А.Карлюкевіч. – Мінск,2015. – 208с.
- Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі
- Кулажанка,Л. Літаратурныя мясціны Беларусі: Краязнаўчы даведнік для настаўнікаў: У 3-х кн. / Л.Кулажанка, А.Мальдзіс, С.Сачанка. – Мінск,2000
- Лугоўскі,А.І. Літаратурнае краязнаўства: Вучэбна-метадычны комплекс БДПУ – Мінск, 2019
- Лупашка, І.Г.Функцыянаванне беларускіх літаратурных музеяў у кантэксце сучасных сацыякультурных працэсаў/ І.Г. Лупашка – Мінск, 2013
- Ляшук, В.Я. Літаратурнае краязнаўства ў школе/ В.Я.Ляшук. – Мінск,1991. -196с.
- Сайты літаратурных музеяў Беларусі
Праграма рэалізацыі педагагічнага праекта
“Фарміраванне цікавасці да вывучэння літаратурна-гістарычнай спадчыны сродкамі краязнаўчага турызму”
(2024-2027 гг)
Падрыхтоўчы этап (з 1 мая 2024г. па 31 жніўня 2024 г.)
№ |
Змест |
Адказныя |
Тэрмін |
1 |
Афармленне дакументацыі на атрыманне дазволу працы над праектам |
Карбоўская Л.А. |
Сакавік-красавік 2024 г |
2 |
Азнаямленне ўдзельнікаў праекта са зместам і задачамі праекта |
Кавалева Т.І. |
Май-жнівень 2024 г |
3 |
Вывучэнне праекта
|
Удзельнікі праекта |
Жнівень 2024 г |
4 |
Выяўленне сацыяльных партнёраў |
Удзельнікі праекта |
Май-жнівень 2024 г |
5 |
Планаванне праектнай дзейнасці |
Удзельнікі праекта |
Красавік-жнівень 2024 г |
6 |
Зацверджанне функцыянальных абавязкаў удзельнікаў праекта |
Карбоўская Л.А. |
Жнівень 2024 г |
7 |
Вызначэнне форм справаздачы |
Удзельнікі праекта |
Жнівень 2024 г |
Асноўны этап (з 1 верасня 2024 г. па 31 мая 2027 г.)
№ |
Змест |
Адказныя |
Тэрмін |
1 |
Дыягностыка матывацыі і гатоўнасці педагогаў, навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў |
Кавалева Т.І. |
Верасень 2024 г |
2 |
Арганізацыя работы па рэалізацыі праграм і каляндарных планаў |
Кавалева Т.І. |
2024-2027 гг |
3 |
Наведванне літаратурных і краязнаўчых музеяў Мінскай вобласці і горада Мінска |
Удзельнікі праекта |
2024-2027 гг (1 раз на месяц) |
4 |
Арганізацыя літаратурных чытанняў, вечароў, віктарын. |
Карбоўская Л.А. |
2024-2027 гг |
5 |
Агранізацыя творчых сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі і паэтамі |
Кавалева Т.І. |
2024-2027 гг |
6 |
асвятленне рэалізацыі праекта ў сродках масавай інфармацыі |
Карбоўская Л.А. |
2024-2027 гг |
7 |
Вывучэнне эфектыўнасці педагагічнай практыкі па рэалізацыі праекта |
Кавалева Т.І. |
2024-2027 гг |
8 |
Рэфлексіўныя і карэкцыйна-інструкцыйныя паседжанні |
Кавалева Т.І. |
2024-2027 гг |
9 |
Адлюстраванне работы па рэалізацыі педагагічнага праекта на сайце ўстановы адукацыі |
Карбоўская Л.А. |
2024-2027 гг |
10 |
Метадычныя мерапрыемствы з удзельнікамі педагагічнага праекта |
Кавалева Т.І. |
2024-2027 гг |
Заключны этап (з 1 чэрвеня 2027 г. па 30 верасня 2027 г.)
№ |
Змест |
Адказныя |
Тэрмін |
1 |
Аналіз дасягнутых вынікаў |
Удзельнікі праекта |
Чэрвень 2027 г |
2 |
Складанне справаздачы ўдзельнікамі праекта |
Удзельнікі праекта |
Чэрвень 2027 г |
3 |
Абагульненне і апісанне вопыту, афармленне матэрыялаў. Прэзентацыя вопыту і матэрыялаў праекта |
Удзельнікі праекта |
Жнівень-верасень 2027г. |
4 |
Выстава творчых работ, якія былі выкананы ў ходзе праекта і падвядзенне вынікаў праектнай дзейнасці. Рэфлексія |
Удзельнікі праекта |
Жнівень-верасень 2027г. |
Каляндарны план
рэалізацыі педагагічнага праекта
“Фарміраванне цікавасці да вывучэння літаратурна-гістарычнай спадчыны сродкамі краязнаўчага турызму”
на 2024/2025 навучальны год
№ |
Мерапрыемства |
Тэрмін |
Адказны |
1 |
Стварэнне нарматыўнай і прававой сістэмы забеспячэння праекта (лакальныя акты) |
Верасень |
Кавалева Т.І., |
2 |
Паседжанне пры дырэктары па зацвержанні фунцыянальных абавязкаў удзельнікаў праекта |
Верасень |
Кавалева Т.І., |
3 |
Дыягностыка гатоўнасці і матывацыі педагогаў і навучэнцаў да дзейнасці |
Верасень |
Кавалева Т.І., |
4 |
Правядзенне анкетавання, псіхалагічнае суправаджэнне навучэнцаў |
Верасень, май |
Ладыка С.А., |
5 |
Экскурсія ў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, г. Мінск в.Янкі Купалы,4 |
Верасень |
Карбоўская Л.А. Крэмень Н.Я. |
6 |
Экскурсія ў філіял “Вязынка”, Мінская вобл., Маладзечанскі раён, в. Вязынка |
Кастрычнік |
Карбоўская Л.А. Няпеўная І.Л. |
7 |
Экскурсія ў філіял “Акопы”, Мінская вобл., Лагойскі раён, в. Харужынцы |
Лістапад |
Карбоўская Л.А. Крэмень Н.Я. |
8 |
Музейна-гістарычны занятак у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, г. Мінск в.Янкі Купалы,4 |
Снежань |
Карбоўская Л.А. Няпеўная І.Л. |
9 |
Экскурсія ў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, г. Мінск, в. Акадэмічная,5 |
Студзень |
Карбоўская Л.А. Крэмень Н.Я. |
10 |
Экскурсія ў ДУ “Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей”: экспазіцыя ў мастацкай галерэі “Якуб Колас: прырода і людзі роднага краю”, Мінская вобл., г.Мар’іна Горка, в.Ленінская |
Люты |
Карбоўская Л.А. Няпеўная І.Л. |
11 |
Экскурсія ў мемарыяльны комплекс “Мікалаеўшчына” (з наведваннем сядзіб Акінчыцы, Альбуць, Ласток, Смольня), Мінская вобл., Стаўбцоўскі раён |
Сакавік |
Карбоўская Л.А. Крэмень Н.Я. |
12 |
Экскурсія ў Народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа, Брэсцкая вобл., Пінскі раён, в. Пінкавічы, в. Лунінецкая,13 |
Красавік |
Карбоўская Л.А. Няпеўная І.Л. |
13. |
Наведванне музейных заняткаў у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, г.Мінск, в.Багдановіча,13 |
Май |
Карбоўская Л.А. Крэмень Н.Я. |
14 |
Выпуск школьнай газеты з прэзентацый экскурсій |
На працягу года |
Карбоўская Л.А. |
15 |
Віктарыны, конкурсы, літаратурныя гасцёўні і чытанні |
На працягу года |
Карбоўская Л.А. Носава Н.А. |
16 |
Стварэнне буктрэйлераў па творчасці беларускіх аўтараў |
Лістапад, студзень, сакавік, чэрвень |
Карбоўская Л.А. Няпеўная І.Л. |
17 |
Выпуск літаратурнай газеты “Юбілеі-2025” |
Студзень |
Карбоўская Л.А. |
18 |
Флэшбук “Чытаем разам” |
На працягу года |
Носава Н.А. |
19 |
Бібліятэчны квілт “Чытаем па-беларуску” |
На працягу года |
Носава Н.А. |
20 |
Літаратурны куфэрак “На хвалях паэзіі” |
На працягу года |
Карбоўская Л.А. |
21 |
Віртуальнае падарожжа “Побыт, прасякнуты духам эпохі” |
На працягу года |
Няпеўная Л.А. |
22 |
Сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі і паэтамі |
На працягу года |
Кавалева Т.І. |