23 лістапада 2024 года ў ДУ "Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей" праходзіў літаратурна-мастацкі конкурс "Каласавіны - 2024".
Сярод ганаровых гасцей свята прысутнічалі ўнучка Якуба Коласа Марыя Міхайлаўна Міцкевіч і старшы навуковы супрацоўнік музея, былы дырэктар Прановіч Аляксандр Аляксандравіч.
Дыпламантамі конкурсу сталі вучаніцы 6 класа нашай школы: Пракапчук Валерыя – Дыплом І ступені, Грыхуцік Вікторыя – Дыплом ІІ ступені, Капская Юлія - Дыплом ІІ ступені. Кіраўнік – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Карбоўская Л.А.