Тыдзень роднай мовы: “Як ты дорага мне, мая родная мова”

24.09.2022

З 10 па 23 верасня 2022 года ва ДУА "Ананіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзяцячы сад-сярэдняя школа"  праходзілі мерапрыемствы Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова”.

      17 верасня адзначаўся 110-гадовы юбілей Максіма Танка, чаму быў прысвечаны выпуск школьнай газеты “Веснік Ананіцкай школы”.

     Пачаўся тыдзень Рэспубліканскім дыктантам “Дзень народнага адзінства”. Вучні 3 класа стварылі воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”, вучні 4 класа вырабілі паштоўкі “Віншаванні роднай мове”.

     Вучні 6 класа падрыхтавалі прэзентацыю “Мой радавод”, а 10 і 11 класа – выявілі свае веды ў сваёй гульні “Скарбонкі роднай мовы”.

    У школьнай бібліятэцы была арганізавана тэматычная кніжная выстава і праведзена бібліятэчная гасцёўня “Беларускамоўны друк для дзяцей”.

Вынікам тыдня стаў конкурс творчых работ “Мая Беларусь”.

поделиться в:
Контакты
Адрес: 222837 Минская обл., Пуховичский р-н, аг. Ситники, ул. Центральная, 5
Телефон: +375 1713 95-1-54
e-mail: ananichy.upk@pukhovichi-asveta.gov.by
Поиск по сайту