Профориентация: экскурсия в УО «МГАТК имени В.Е.Лобанка»

03.12.2022

03.12.2022 вучні 8-11 класаў наведалі УА "Мар’інагорскі дзяржаўны ордэна "Знак Пашаны" аграрна-тэхнічны каледж імя У.Я.Лабанка".

     Відэафільм пазнаёміў з каледжам, а намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Лянок Дз.В. расказаў не толькі аб асноўных спецыяльнасцях, якія можна атрымаць у каледжы, але і аб дадатковых працоўных прафесіях.

     Зацікавіла вучняў інфармацыя аб конкурсе па розных спецыяльнасцях і прахадным бале, умовах пражывання і навучання ў каледжы.

     Асабліва запамінальным было выступленне агітбрыгады і майстар-клас па вырабе бірулек з натуральнай скуры пад кіраўніцтвам Ладуцька І.А.

поделиться в: